Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пяць літоўскіх кампаніяў жадаюць набыць беларускі доўг 11:02, 07/02/2001
Пяць кампаніяў падалі заяўкі на тэндэр па продажу доўга Беларусі за электраэнергію ў суме 50 мільёнаў даляраў, які быў абвешчаны Літоўскай дзяржаўнай энэргетычнай кампаніяй Lietuvos Energija напрыканцы мінулага году. Тэрмін падачы заявак на ўдзел у тэндэры скончыўся 5 лютага.
Вядома, што адна з кампаніяў - літоўская, а астатнія чатыры прадстаўляюць іншыя краіны, у тым ліку дзяржавы СНД. Адмысловая камісія пачне разгляд заявак 12 лютага. Паводле ўмоваў тэндэру, беларускі доўг можа быць набыты як за грошы, гэтак і за пастаўкі газу ці мазуту.
Паводле паведамленьняў літоўскай прэсы, Lietuvos Energija разлічвае атрымаць за доўг каля 30 мільёнаў даляраў ЗША. Літоўцы ўжо ладзілі тэндэр на беларускі доўг - улетку 2000 года. Тады у тэндэры ўзялі ўдзел дзевяць кампаніяў, як з Літвы, так і з-за мяжы, але іхнія прапановы не задаволілі Lietuvos Energija.