Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канстытуцыйны суд дазволіў Лукашэнку сядзець на дзьвух стулах 11:04, 07/02/2001
Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што глава беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка не парушае Асноўны закон краіны, займаючы пасаду прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Васілевіч адзначыў, што Аляксанадар Лукашэнка займае пасаду прэзыдэнта НАК на грамадзкіх пачатках. Ён падкрэсьліў, што для главы дзяржавы "гэта яшчэ і дадатковая адказнасьць".
Як паведамляе ІТАР-ТАСС, пытаньне прадстаўнікоў прэсы аб сумяшчэньні пасадаў узьнік у сувязі з паведамленьнямі ў апазыцыйным друку пра тое, што Аляксандар Лукашэнка парушае адзін з артыкулаў Канстытуцыі, якая гласіць, што "прэзыдэнт ня можа займаць іншыя пасады, атрымоўваць акрамя заробку грашовыя ўзнагароды за выключэньнем ганараў за творы мастацтва, літаратуры й навукі".