Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Глава Беларускай партыі свабоды абверг дачыненьне да тэракту ў Маскве 11:07, 07/02/2001
Беларуская партыя свабоды БПС не мае ніякага дачыненьня да выбуху, які адбыўся ўвечары 5 лютага ў маскоўскім метро, на станцыі "Беларуская - Кальцавая". Пра гэта заявіў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Сяргей Высоцкі, лідар гэтай незарэгістраванай арганізацыі. Тым самым ён абверг паведамленне, якое зьявілася ў інтэрнеце ў гасьцявых кнігах сайтаў www.draniki.com"Дранікі" і www.svaboda.com"Наша Свабода". Невядомы адправіў на гэтыя сайты паведамленьне, у якім сказана: "Метро "Беларуская - Кальцавая". Мы бярэм адказнасьць за тэр. акт. Беларуская Партыя Свабоды".
Сяргей Высоцкі катэгарычна абверг паведамленьне ананіма.
Паводле апошніх звестак з маскоўскіх праваахоўных органаў, ад выбуху на станцыі маскоўскага метро "Беларуская - Кальцавая" пацярпелі 15 чалавек. Сьледзтва па факту выбуху праводзіць Упраўленьне федэральнай службы бясьпекі Расіі па Маскве і Маскоўскай вобласьці.
Разглядаюцца дзьве вэрсіі прычын таго што здарылася - хуліганства і тэракт.