Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сусьветны банк інспэктуе Беларусь 11:09, 07/02/2001
З сёньняшняга дня ў Беларусі пачынае працаваць місія Сусьветнага банку. Эспэрты СБ правядуць ацэнку сытуацыі ў воднай гаспадарцы, энэргетыцы й ва ўпраўленьні прыродакарыстаньнем рэспублікі. У складзе камісіі будзе таксама працаваць экспэрт МАГАТЭ. Гэта звьзяна з тым, што адна з задачаў справаздачы ў ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе рэшткавага ўзроўню радыёактыўнага забруджваньня й у вывучэньні дзейсных праграмаў па пераадоленьні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
У рамках візыту, які працягнецца да 23 лютага, прадстаўнікі місіі правядуць перамовы ва ўрадзе, шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Для судзеяньня працы Сусьветнага банку Міністэрствам прыродных рэсурсаў і абароны навакольнага асяродзьдзя рэспублікі створаная міжведамственная працоўная група, паведамляе БЕЛТА.