Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады вырашаюць лёс прафсаюзнай акцыі 11:11, 07/02/2001
7 лютага, Мінгарвыканкам павінен даць дазвол на правядзеньне акцыі пратэсту прафсаюзаў, што заплянаваная на 14 лютага. Ня выключана, што гарадзкія ўлады беларускай сталіцы ў якасьці месца правядзеньня прапануюць пляцоўку ў раёне плошчы Бангалор, месца далекаватае й бязьлюднае. У гэтым выпадку рашэньне аб тактыцы дзеяньня прафсаюзаў будзе прынятае на паседжаньні Прэзыдыуму СФПБ 9 лютага.
Напярэдадні акцыі стала вядома, што прафсаюзная арганізацыя Менскага трактарнага заводу (старшыня прафкаму А,Панкевіч) афіцыйна адмовілася прымаць у ёй удзел. У сувязі з гэтым, лідар прафсаюзу работнікаў аўтасельгасмашу А. Бухвостаў лічыць, што ФПБ павінна прыняць да штрэйкбрэйхерам самыя сур`ёзныя меры ўзьдзеяньня, амаль да выключэньня з прафсаюзу.