 | ПАЛIТЫКА |  |

ЗША вітаюць вызваленьне Ўладзімера Кудзінава 11:06, 08/02/2001

У заяве прадстаўніка Дзярждэпартаменту ЗША Рычарда Баўчара ад 6 лютага, датычнага вызваленьня са зьняволеньня Ўладзімера Кудзінава, гаворыцца наступнае: "Злучаныя Штаты вітаюць вызваленьне дэпутата Вярхоўнага Савету Ўладзімера Кудзінава з турэмнага зьняволеньня 5 лютага. 
Сагалаеў заклікаў Лукашэнку захоўваць правы НТВ 11:05, 08/02/2001

Прэзыдэнт Нацыянальнай асацыяцыі тэлерадыйвяшчацеляў Расеі Эдуард Сагалаеў зьвярнуўся ўчора ўвечары да Аляксандра Лукашэнкі "у сувязі з парушэньнем правоў тэлекампаніі НТВ з боку нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі". Пра гэта гаворыцца ў звароце Сагалаева, перадае "Інтэрфакс". 
Ва ўзброеных сілах квітнее карупцыя 11:04, 08/02/2001

Павялічэньне колькасьці злачынстваў сярод ваенных, якія клясыфікуюцца як карупцыя, выклікаюць насьцярожанасьць у ваеннай пракуратуры. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", пра гэта паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі ваенны пракурор Беларусі Вечаслаў Любавіцкі. "Праверкі ва ўзброеных сілах Беларусі выявілі значны рост злачынстваў, зьвязаных з выкарыстаньнем службовага становішча, фінансавымі злоўжываньнямі, хабарам і крадзяжом", - сказаў Любавіцкі. 
Нацбанк ліквідуе банк "Белбалтыя" 11:03, 08/02/2001

Праўленьне Нацыянальнага банку Беларусі прыняла 7 лютага рашэньне аб ліквідацыі таварыства з абмежаванай адказнасьцю "Банк БелБалтыя". Ужо прызначана і прыступіла да працы ліквідацыйная камісія. Пакуль складана сказаць, колькі часу зойме ліквідацыя банку "БелБалтыя", аднак практыка паказвае, што на гэта можа спатрэбіцца ад года да пяці. Яшчэ 12 кастрычніка 1999 года ў "БелБалтыі" была адклікана ліцэнзія на прыцягненьне сродкаў фізічных асобаў. Гэта адбылося пасьля таго, як уклады насельніцтва ў банку перавысілі яго ўласны капітал больш чым у 10 разоў. У выпадку банкруцтва банк не мог выконваць абавязацельствы перад укладчыкамі. 
Прымай, Фідэль, беларускія краны! На чарзе - Лівія й Сырыя. 11:02, 08/02/2001

Першую партыю беларускіх 15-тонных аўтакранаў паставіў на Кубу завод трактарнага машынабудаваньня "Магілёўтрансмаш." Гандлёвая дамова падпісана ўпершыню з далёкай заакеанскай краінаю і стала перспектыўнай. 
У ЗША памёр выдатны беларускі паэт Масей Сяднёў 11:01, 08/02/2001, БелаПАН

5 лютага ў амэрыканскім горадзе Гленкоу, размешчаным непадалёк ад Нью-Ёрку, на 88-м годзе жыцьця памёр выдатны беларускі паэт Масей Сяднёў. Як паведаміла БелаПАН даследчыца яго творчасьці, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік, пакутніцкі шлях паэта падобны на лёс многіх іншых беларускіх літаратараў. Ён быў рэпрэсіраваны ў самым росквіту творчых сілаў, не пасьпеўшы скончыць Мінскі вышэйшы педінстытут. 
|  |
|