Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нацбанк ліквідуе банк "Белбалтыя" 11:03, 08/02/2001
Праўленьне Нацыянальнага банку Беларусі прыняла 7 лютага рашэньне аб ліквідацыі таварыства з абмежаванай адказнасьцю "Банк БелБалтыя". Ужо прызначана і прыступіла да працы ліквідацыйная камісія. Пакуль складана сказаць, колькі часу зойме ліквідацыя банку "БелБалтыя", аднак практыка паказвае, што на гэта можа спатрэбіцца ад года да пяці. Яшчэ 12 кастрычніка 1999 года ў "БелБалтыі" была адклікана ліцэнзія на прыцягненьне сродкаў фізічных асобаў. Гэта адбылося пасьля таго, як уклады насельніцтва ў банку перавысілі яго ўласны капітал больш чым у 10 разоў. У выпадку банкруцтва банк не мог выконваць абавязацельствы перад укладчыкамі.
У кастрычніку 2000 года праўленьне Нацбанку запатрабавала ад "БелБалтыі" правесьці фінансавае аздараўленьне да 10 лістапада, у прыватнасьці, было рэкамендавана ўнесьці дадатковыя сродкі ў статутны капітал банка.
Аднак усе захады засталіся нерэалізаванымі, на падставе чаго Нацбанк адклікаў ў "БелБалтыі" ліцэнзію. У студзені 2001 года Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць пытаньне аб прымусовай ліквідацыі банка. Мяркуецца, што даўгі банка перад укладчыкамі, якія складаюць каля 17 мільёнаў даляраў ЗША, будуць пераведзеныя ў ААБ "Беларусбанк" з прадастаўленьнем апошняму магчымасьцяў зарабіць неабходныя сродкі.
Сумесны беларуска-латвійскі банк "БелБалтыя" зарэгістраваны ў Нацыянальным банку Беларусі 30 чэрвеня 1994 года. Сродкі фізічных асобаў банку на 1 студзеня 2001 года склалі 20,7 мільярды рублёў, юрыдычных - 3,8 мільярды рублёў. Статутны капітал "БелБалтыі" роўны 505,8 мільёны рублёў.