Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ва ўзброеных сілах квітнее карупцыя 11:04, 08/02/2001
Павялічэньне колькасьці злачынстваў сярод ваенных, якія клясыфікуюцца як карупцыя, выклікаюць насьцярожанасьць у ваеннай пракуратуры. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", пра гэта паведаміў у сераду на прэс-канферэнцыі ваенны пракурор Беларусі Вечаслаў Любавіцкі. "Праверкі ва ўзброеных сілах Беларусі выявілі значны рост злачынстваў, зьвязаных з выкарыстаньнем службовага становішча, фінансавымі злоўжываньнямі, хабарам і крадзяжом", - сказаў Любавіцкі.
Як ён адзначыў, гэтыя злачынствы, у асноўным, зьдзяйсьняюцца афіцэрамі і работнікамі фінанасавых частак. Паводле ягонай інфармацыі, у 1997 годзе не было зафіксавана ніводнага выпадку злачынстваў паводле гэтых артыкулаў, а ў 2000 годзе да крымінальнай адказнасьці былі прыцягнуты 76 чалавек (зь іх 39 афіцэраў) і да дысцыплінарнай адказнасьці - 242 чалавека, у тым ліку 217 афіцэраў.