Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сагалаеў заклікаў Лукашэнку захоўваць правы НТВ 11:05, 08/02/2001
Прэзыдэнт Нацыянальнай асацыяцыі тэлерадыйвяшчацеляў Расеі Эдуард Сагалаеў зьвярнуўся ўчора ўвечары да Аляксандра Лукашэнкі "у сувязі з парушэньнем правоў тэлекампаніі НТВ з боку нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі". Пра гэта гаворыцца ў звароце Сагалаева, перадае "Інтэрфакс".
Сагалаеў заклікаў беларускага лідара "асабіста зьвярнуць увагу на складзеную сытуацыю й выступіць гарантам захаваньня на тэрыторыі сваёй краіны заканадаўства ў галіне аховы сумежных правоў вяшчальных арганізацыяў".
Паводле словаў афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, рашэньне аб перакрыцьці рэклямных блёкаў на НТВ беларускай рэклямаю было прынята на радзе ў адміністрацыі Лукашэнкі. Пры гэтым Беларуская Дзяржаўная тэлерадыёкампанія заяўляе пра гатоўнасьць весьці надалей перамовы па гэтаму пытаньню.
Свае страты НТВ за дзень працы ацэньвае ў 720 тысячаў расейскіх рублёў. Намесьнік генэральнага дырэктара НТВ Аляксандар Герасімаў такія дзеяньні Менсувязі Беларусі назваў пірацкай палітыкай, паведамляе радыёстанцыя "Эхо Москвы". Дзеяньні беларускага боку будуць абскарджаныя ў Арбітражным судзе.