Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША вітаюць вызваленьне Ўладзімера Кудзінава 11:06, 08/02/2001
У заяве прадстаўніка Дзярждэпартаменту ЗША Рычарда Баўчара ад 6 лютага, датычнага вызваленьня са зьняволеньня Ўладзімера Кудзінава, гаворыцца наступнае: "Злучаныя Штаты вітаюць вызваленьне дэпутата Вярхоўнага Савету Ўладзімера Кудзінава з турэмнага зьняволеньня 5 лютага.
У 1997г. дэпутат Кудзінаў быў прыгавораны да 7 гадоў турмы па палітычна сфабрыкаваным абвінавачваньням. Мы заклікаем беларускія ўлады прыняць далейшыя крокі па захаваньні ўмоваў АБСЭ ў адносінах дэмакратычнасьці выбараў і ўзятых на сябе абавязацельстваў у сфэры правоў чалавека.
Такія крокі павінны ўключаць пошук зьніклых бяз зьвестак, павагу да свабоды слова і мірных сходаў, а таксама вызваленьне іншых палітычных вязьняў.