Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафсаюзы будуць вырашаць - ці мітынгаваць ім у парку для выгулу сабак. 11:07, 08/02/2001
Мінгарвыканкам дазволіў ФПБ правядзеньне акцыі пратэсту пад лёзунгам "Заробак - на ўзровень коштаў!". Мітынг адбудзецца 14 лютага. Гарадзкія ўлады выдзялілі для правядзеньня акцыі месца ў раёне плошчы Бангалор, на якое адпраўляюцца ўсе апазыцыйныя масавыя мерапрыемствы апошніх гадоў. Тактыка дзеяньняў прафсаюзаў у гэтым выпадку будзе канчаткова вызначана на пашыраным паседжаньні Прэзыдыума Савету Федэрацыі, якое адбудзецца 9 лютага.
Рашэньне аб правядзеньні акцыі пад дэвізам "Заробак - на ўзровень коштаў!" было прынята лідарамі шэрагу галіновых прафсаюзаў, што уваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларускіх. Арганізатары прапаноўвалі Мінгарвыканкаму на выбар пяць магчымых месцаў правядзеньня акцыі - плошчы Кастрычніцкая, Юбілейная, Свабоды, Парыжскай камуны, а таксама пляцоўка каля стадыёну "Трактар". Прыкметна, што прафсаюзы папярэдне заявілі аб недапушчальнасьці правядзеньня масавай акцыі, у якой плануецца ўдзел да 30 тысячаў чалавек, на плошчы Бангалор. Гэтае месца, на іх погляд, сябе "маральна дыскрэдытавала".
Рашэньне менскіх уладаў абурыла прафсаюзы: "накіроўваючы людзей пасля працоўнага дня на вядомае ўсёй сталіцы месца для выгулу сабак, улада яшчэ раз прадэманстравала сваё стаўленьне да працоўных".