Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштавана дырэктар радыёстанцыі "Стыль" 11:01, 09/02/2001
Дырэктар FM-станцыі "Стыль" Таццяна Мартынава затрымана на 10 сутак без прад`яўленьня абвінавачаньня і знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ГУУС Мінгарвыканкаму. Як стала вядома БелаПАН, яшчэ 3 лютага Мартынава была дастаўлена ў пракуратуру Цэнтральнага раёну, якая вядзе расьсьледаваньне крымінальнай справы аб атрыманьні кіраўніцтвам радыёстанцыі "Стыль" хабару ў буйных памерах (артыкул 430 частка 2 Крымінальнага кодэксу) нібыта за ільготнае разьмяшчэньне рэклямы. Паводле некаторых зьвестак, сума хабару складае 1.700 даляраў ЗША.
Спачатку Мартынавай аб`явілі аб затрыманьні на 72 гадзіны і зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Аднак вечарам 6 лютага ёй паведамілі, што яна заключаецца пад варту ў сьледчы ізалятар на тэрмін 10 сутак да прад`яўленьня абвінавачаньня.
7 лютага у пракуратуры Цэнтральнага раёну прайшла вочная стаўка намесьніка дырэктара радыё "Стыль" Тарыела Майсурадзе, узятага пад варту яшчэ 26 студзеня, з начальнікам рэклямнага адзьдзелу радыёстанцыі Тэмуры Бунтуры. Апошняму абвінавачаньне ўжо прад`яўлена, і зараз ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. У офісе радыё "Стыль" некалькі разоў праводзілася выманьне дакумантаў, канфіскаваны кампутар.
Варта нагадаць, што да стварэньня радыёстанцыі "Стыль" мае дачыненьне Беларускі патрыятычны саюз моладзі, які дагэтуль зьяўляецца адным з яе заснавальнікаў.
Спецыялісты лічаць яго адным з найбольш таленавітых паэтаў беларускай дыяспары, паколькі ў яго творчасьці магутна прадстаўлены ідэі беларускага адраджэньня, вернасьці роднай мове, гісторыі, культуры, ідэалам дэмакратычнай незалежнай нацыянальнай дзяржавы.