Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск прыехала дэлегацыя Эўразьвязу 11:03, 09/02/2001, Радыё "Свабода"
Дэлегацыя Эўразьвязу начала працу ў Менску 8 лютага. Яе складаюць прадстаўнікі трох краінаў: Швэцыі, якая старшынюе ў Эўразьвязе сёлета, Францыі, якая старшынявала летась, і Партугаліі, якая будзе ўзначальваць Эўразьвяз у наступным годзе. Дэлегацыя будзе ў Менску 8 і 9 лютага. Цягам гэтага часу яна правядзе шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, палітычнай апазыцыі і няўрадавых арганізацыяў.
АнатольЛябедзька, намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі 13 скліканьня, патлумачыў, што яшчэ на пачатку 1997 году Эўразьвяз прыняў адмысловую пастанову, згодна зь якой кантакты зь Беларусьсю не павінны весьціся на ўзроўні вышэйшым за кіраўніка дэпартамэнту МЗС краінаў, што ўваходзяць у Эўразьвяз. Гэтага правіла трымаюцца й цяпер.