Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За сустрэчу з Домашам звольнілі дырэктарку клюбу 11:05, 12/02/2001, Радыё "Свабода"
Надзвычай жорстка адрэагавала кiраўнiцтва берасьцейскай вэртыкалi на візыт у Берасьце Сямёна Домаша. 3 лютага прайшла ягоная сустрэча з грамадзкасьцю гораду, якая вельмі зацiкавіла мясцовых жыхароў. Актавая заля берасьцейскага клюбу, які належыць Беларускаму таварыству глухiх, не змагла прыняць усiх, хто жадаў наведаць сустрэчу з палiтыкам, якi ўжо абвесьцiў пра свой намер змагацца за прэзыдэнцкую пасаду. Пасьля мерапрыемства дырэктарку клюбу прымусiлi пайсьцi са сваёй пасады.
У пачатку тыдня дырэктарку клюбу Леакадзiю Ўласюк выклiкалi ў гарвыканкам, дзе запатрабавалi тлумачэньняў. Па зьвестках радыё "Свабода", размова была жорсткая: спадарыню Ўласюк абвінавацілі ў парушэньнi парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, якi зацьвердзілі мясцовыя ўлады. Пасьля сустрэчы кiраўнiцтву Берасьцейскага прадпрыемства глухiх загадалі разгледзець пытаньне пра яе звальненьне.
Калi гэтае пытаньне разглядала адмiнiстрацыя прадпрыемства, высьветлiлася, што сур`ёзных падставаў для звальненьня Леакадзii Ўласюк няма. Таму вырашылі яе звольнiць толькi з дырэктарскай пасады i прапаванаць iншую працу ў клюбе. Інакш чыноўнiкi гарвыканкаму пагражалі скасаваць iльготы па арэнднай плаце, што фактычна прывяло б да заняпаду ўсёй клюбнай дзейнасьцi.