Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні зьбіраюць грошы на прыжыцьцёвы помнік Лукашэнку 11:07, 12/02/2001
936 рублёў сабрана ў Гародні на прыжыцьцёвы помнiк Лукашэнку. Грошы зьбiралiся падчас пiкету-перфомансу, што праводзiла 10 лютага Святлана Нех пад лёзунгам "Падтрымаем прэзыдэнта!"
Удзельнікі пiкета раздалі звыш 2 тысячаў ўлётак, у якіх параўноўвалiся грошы, выдаткаваныя дзяржавай на сiлавыя ведамствы, кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, а таксама на культуру i мастацтва. Прыводзіліся таксама разнастайныя выказваньнi кіраўніка дзяржавы.
У руках маладыя людзі трымалі плакаты: "Не крытыкуйце Лукашэнку, ён кiруе, як умее", "Все - на лыжню в поддержку президента!" і іншыя.