Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Імёны чатырох маладых людзей, што абвінавачваюцца ў надпісах на сьценах Менску слова "ЗУБР" былі агучаныя ўчора ўвечары. Журналісты даведаліся пра іх праз электронную пошту.
"Сегодня говорят, Александр Иосифович, что ты мог бы еще жить. Это неправда - мы же это с тобой хорошо знаем, ты себя сжег, отдал тело людям, с которыми жил и работал", - сказаў на жалобным мітынгу ў Гародне Аляксандар Лукашэнка. А вы гатовыя памерці за каго-небудзь, напрыклад, за прэзыдэнта? Вось што казалі людзі, якіх апытала "Белорусская газета". Вынікі вельмі цікавыя: Супрацоўнік міліцыі, што пажадаў застаца неназваным: -Павінен быць гатовым. Гэта мая служба. Але, па праўдзе кажучы, вельмі б не хацелася
Намесьнік старшыні выканкаму Ваўкавыскага раёну Курылік надрукаваў на днях распараджэньне, у якім загадаў кіраўніцтву вучэбных установаў раёну змагацца з апазыцыяй. У нашыя рукі гэты дакумант трапіў у поўным выглядзе. Вось, напрыклад, цытата: "На падставе вышэйзгаданага лічым неабходным адміністрацыям вучэбных установаў праводзіць працу па недапушчэньні стварэньня філіялаў апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, народных універсітэтаў, правядзеньне сэмінараў, сустрэч зь лідарамі апазыцыі ў вучэбных установах".
Члены беларускага "парляманту" рэзка негатыўна аднесьліся да амэрыканскага кангрэсмэна Робэрта Бара ўнесьці законапраэкт, што дазваляў "фізычную ліквідацыю лідараў замежных дзяржаваў і вядомых злачынцаў". Як ужо паведамлялася, сярод асобаў, што падлягаюць ліквідацыі, нібыта называецца вядомы тэрарыст Усама бэн Ладэн, экс-прэзыдэнт СРЮ Слабадан Мілошавіч і глава Беларусі Аляксандар Лукашэнка.