Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"Зубраў" абвінавачваюць у абароне прыроды 11:05, 14/02/2001
Імёны чатырох маладых людзей, што абвінавачваюцца ў надпісах на сьценах Менску слова "ЗУБР" былі агучаныя ўчора ўвечары. Журналісты даведаліся пра іх праз электронную пошту.
Удзельнікі экалягічнага супраціву "ЗУБР", студэнты 5 курса факультэту журналістыкі Анатоль Елізар, Сяргей Коктыш, Аляксанадар Ермакоў былі затрыманыя 26 студзеня 2001 года ля будынку Партызанскага райвыканкаму. Супраць іх узбуджана крымінальная справа паводле артыкулу 341 КК РБ.
Праз некалькі дзён па гэтай справе зьявіўся яшчэ адзін абвінавачаны - студэнт Інстытуту сучасных ведаў Аляксей Шыдлоўскі.
Іх усіх абвінавачваюць у тым, што яны наносілі графіці "ЗУБР" на сьцены райвыканкаму й блізкіх да яго будынкаў.
Сьледзтва па справе вядзе сьледчы Партызанскага РУУС Генадзь Шырко. Працоўны тэлефон 230-84-35