Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Старшыня пярвічнай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Менскага заводу аўтаматычных лініяў Міхаіл Водчыц зьвярнуўся 15 лютага з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім ідзе размова аб бядотным стане беларускіх прадпрыемстваў.
Мінск, 13 лютага. У сувязі з ростам акцызаў на алкагольную прадукцыю ў Беларусі на 3,5 адсоткі выраслі кошты на белую гарэлку. Цяпер у розьнічным продажы паўлітровая "вінтавая" бутэлька гарэлкі "Крышталь-100" каштуе 1.600 рублёў (раней - 1.548), "Крышталь-люкс" і "Белая Русь" - 1.649 (1.596), "Белая Русь-люкс" - 1.711 (1.658). Цяперашняе павышэньне коштаў на гарэлку стала сёлета другім. Папярэдняе адбылося 12 студзеня (таксама на 3,5 адсоткі).
Казахстан лидирует среди стран СНГ по уровню среднемесячной зарплаты, пересчитанной по официальным курсам валют, установленных нацбанками, в доллары США. Об этом свидетельствуют данные Межгосударственного статистического комитета СНГ. Согласно статистике, среднемесячная зарплата одного работника в Казахстане составила в 2000 году 94 доллара. А минимальный показатель средней зарплаты в Таджикистане - 8,7 доллара на одного человека.
Казахстан лідыруе сярод краінаў СНД па ўзроўні сярэднямесячнага заробку, пералічанай па афіцыйным курсам валюты, устяляваных нацбанкамі, у даляры ЗША. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Міжнароднага статыстычнага камітэту СНД.
Патрыарх Маскоўскі й Усяе Русі Алексій Другі не бачыць перспектываў для візыту ў хуткім часе Папы Рымскага ў Расею, аднак, спадзяецца, што разыходжаньні, што існуюць паміж двума цэрквамі "рана ці позна ўдасца пераадолець".
Былы кіраўнік па справах прэзыдэнта Расеі Павел Барадзін атрымаў $25 млн у выглядзе камісійных за рэстаўрацыю Крамля. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Абвінавачвальнай палаты Швэйцарыі. Паводле ейных дадзеных, цяперашні "дзяржсакратар саюзу Расеі й Беларусі" абвінавачваецца швейцарскім правасудзьдзем ва ўдзеле ў арганізаванай злачынай групе й адмываньні $25 мільёнаў. Усе адпаведныя дакуманты папярэдне паступілі ў Федэральны суд Брукліну. Зараз гэтыя паперы вывучаюцца, адвакаты Паўла Барадзіна змогуць іх атрымаць прыкладна праз тыдзень
МАСКВА, 15 лютага. /ПРАЙМ-ТАСС/. Расейскія й беларускія экспэрты завяршаюць працу над ваеннай дактрынай "Саюзнай дзяржавы" Расейскай Федэрацыі й Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў сёньня ИТАР-ТАСС першы намесьнік начальніка Генэральнага штабу Узброеных сілаў Расеі, генэрал-палкоўнік Валеры Манілаў.
Двум з трох затрыманых 10 лютага ў Менску маладых людзей (сярод якіх і сын экс-прам`ера Беларусі Міхаіла Чыгіра) - Аляксандру Чыгіру і Сяргею Калядзе - утрыманьне пад вартай працягнута яшчэ на 10 сутак. Маладыя людзі былі затрыманы менскай міліцыяй быццам пры збыце выкрадзеных аўтазапчастак на аўтарынку ў мікрараёне Малінаўка і падазраюцца ва ўчыненьні крадзяжу маёмасьці ў асабліва буйных памерах (артыкул 205 частка 4 Крымінальнага кодэксу). Арыштаваныя з ізалятару часовага ўтрыманьня ГУУС Мінгарвыканкаму пераведзены ў сьледчы ізалятар ГУУС Менгарвыканкаму.
Акцыя, арганізаваная ўчора маладзёвымі апазыцыйнымі арганізацыямі, скончылася нешматлікімі арыштамі ейных удзельнікаў, паведамляе радыё "Свабода". Так, напачатку акцыі "Любові! Свабоды! Пераменаў!" на плошчы Свабоды супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух сяброў Маладога Фронту - Міхася Чыжыка й Паўла Космача.
4 кастрычніка 1980 года ў аўтамабільнай катастрофе на шасэ Менск- Масква загінуў 1-ы сакратар ЦК КПБ Машэраў. Суд прызнаў вінаватым у аварыі Мікалая Пуставіта, шафёра саўгасу "Жодзіна", у машыну якога ўрэзалася "Чайка" Машэрава, і асудзіў яго на 15 гадоў. Аднак да нідаводнай з ВАСЬМІ ПРЫЧЫНАЎ аварыі шафёр Пуставіт ня меў ніякага дачыненьня: правілы руху й бясьпекі парушыла ахова Машэрава і ён асабіста. Паколькі на афіцыйным узроўні суд на перагледжаны, удзельнікі тых падзеяў па-ранейшаму спіхваюць віну за аварыю на саўгаснага шафёра. А сям`я Машэрава сьцьвярджае, што гэта было палітычнае ЗАБОЙСТВА - выкарыстоўвае аварыю ў камэрцыйных мэтах. У прапанаваным артыкуле, што даступны па адрэсе www.postfactum.com, прыводзяцца невядомыя і нечаканыя дэталі дарожнай абстаноўкі й даказваецца абсалютная невіноўнасьць шафёра Пуставіта.
Чарговая адміністрацыйная справа ў дачыненьні да вядомага актывіста апазыцыі Аляксандра Абрамовіча, які ўзначальвае мясцовае адзьдзяленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) была разгледжана 14 лютага ў Барысаўскім гарадзкім судзе. Судзьдзя Тацяна Голуб прызнала Абрамовіча вінаватым у непавазе да суда і вынесла пастанову аштрафаваць на 5 мінімальных зарплат.
У новым годзе пачалася ратацыя амбасадараў дыпляматычных місіяў Саюзнай Рэспублікі Югаславія. Практычна ўсе амбасадары ў эўрапэйскіх краінах, прызначаныя ў свой час былым прэзыдэнтам СРЮ Слабаданам Мілошавічам, адзываюцца на радзіму новым главой саюзнай дзяржавы Воіславам Каштуніцам. Гэты працэс закрануў і Рэспубліку Беларусь, кіраўніцтва якой спрабавала дэманстраваць асабліва брацкія адносіны да адвергнутага сэрбскім народам Слабадана. На памяці Лукашэнка яму абяцаў усебаковую дапамогу. Але ў Бялградзе наступілі перамены. 15 лютага югаслаўскі амбасадар Мілорад Радзевіч з`язджае зь Менску ў Бялград.