Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадара Югаславіі вяртаюць дадому
11:01, 15/02/2001, "Наша Свабода"

У новым годзе пачалася ратацыя амбасадараў дыпляматычных місіяў Саюзнай Рэспублікі Югаславія. Практычна ўсе амбасадары ў эўрапэйскіх краінах, прызначаныя ў свой час былым прэзыдэнтам СРЮ Слабаданам Мілошавічам, адзываюцца на радзіму новым главой саюзнай дзяржавы Воіславам Каштуніцам. Гэты працэс закрануў і Рэспубліку Беларусь, кіраўніцтва якой спрабавала дэманстраваць асабліва брацкія адносіны да адвергнутага сэрбскім народам Слабадана. На памяці Лукашэнка яму абяцаў усебаковую дапамогу. Але ў Бялградзе наступілі перамены. 15 лютага югаслаўскі амбасадар Мілорад Радзевіч з`язджае зь Менску ў Бялград.

Надзвычайны й Паўнамоцны амбасадар саюзнай Югаславіі Мілорад Радзевіч уручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку 3 кастрычніка мінулага года. Праз тыдзень пасьля першага тура прэзыдэнцкіх выбараў, якія прынесьлі перамогу аб`яднанай дэмакратычнай апазыцыі, як вядома, вынікі галасаваньня Мілошавіч спрабаваў апярэчыць і настойваў на правядзеньні другога тура выбарчай кампаніі. Сваю ўпэўненасьць у перамозе ён дэманстраваў і тым, што працягваў прызначаць сваіх амбасадараў у краіны сьвету. У групу такіх кадраў трапіў й спадар Мілорадовіч, які здолеў на наступны дзень пасьля сустрэчы з Лукашэнкам правесьці прэс-канферэнцыю, на якой ганіў сэрбскую апазыцыю разам зь ейным лідарам Ваіславам Каштуніцам.

Вядома, тая сьпешка, з якой уселадарны правіцель Беларусі прыняў даверчыя граматы амбасадара ад Мілошавіча, які ўжо лічыўся ў "нежывых", можа сьведчыць пра тое, што сказаць праўду пра падзеі ў верасьні-кастрычніку 2000 года не было каму. Зрэшты, хаатычныя, няпэўныя паводзіны дэманстравала й Масква, якая пасьпела літаральна ў апошнюю хвіліну "урубіцца" у сэрбскую сытуацыю. Гульня па замяшчэньні нянавіснага Захаду Слабадана Мілошавіча была цалкам прайграна славянскімі інтэгратарамі.

Пасьля афіцыйнага віншаваньня ў адрас Каштуніцы ў выпадку ягонай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах Лукашэнка зрабіў шэраг заяваў, якія ў Бялградзе, іншых сталіцах прынялі да ведама. У прыватнасьці, ён заяўляў, што не дапусьціць зьяўленьня на Беларусі "другога Каштуніцы." Прозьвішча новага прэзыдэнта Югаславіі, атрымліваецца стала намінальным, гэтакім сымбалем антылукашэнкаўскай апазыцыі. Як пасьля гэтага будаваць двухбаковыя адносіны, сказаць не проста.

Югаслаўскі амбасадар Радзевіч адбывае 15 лютага зь Менску дадому. Пра гэта Бялград ужо афіцыйна папярэдзў МЗС Беларусі. Выконваць абавязкі главы дыпляматычнай місіі СРЮ будзе дыплямат Слабадан Ярчэвіч. Афіцыйныя СМІ Беларусі ўсяляк пазьбягаюць тэму адзыву амбасадара. Ягоныя апошнія сустрэчы з палатачнымі сьпікерамі былі прадстаўлены прапагандай як віншаваньні афіцыйнага Бялграду з правядзеньнем парляманцкіх выбараў, якія Эўропа не прызнала. На самой справе, асуджаны, разам зь невялікай групаю іншых амбасадараў Мілошавіча ў Расеі й іншых краінах да адстаўкі югаслаўскі амбасадар Радзівіч проста разьвітваўся.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: