Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Абрамовіч зноў аштрафаваны 11:02, 15/02/2001
Чарговая адміністрацыйная справа ў дачыненьні да вядомага актывіста апазыцыі Аляксандра Абрамовіча, які ўзначальвае мясцовае адзьдзяленьне Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) была разгледжана 14 лютага ў Барысаўскім гарадзкім судзе. Судзьдзя Тацяна Голуб прызнала Абрамовіча вінаватым у непавазе да суда і вынесла пастанову аштрафаваць на 5 мінімальных зарплат.
Абрамовіч абвінавачваўся ў непавазе да суда. 19 студзеня 2001 года ён не зьявіўся на разгляд адміністрацыйнай справы, таму што знаходзіўся ў гэты час на мітынгу прадпрымальнікаў, адным з арганізатараў якога зьяўляўся. Ён ня мог пакінуць гэтую акцыю, адчуваючы адказнасьць за яе правядзеньне.
Судзьдзя Аляксей Болатаў, які разглядаў папярэднюю справу, узбудзіў чарговую адміністрацыйную вытворчасьць, на гэты раз за непавагу да суда. Характэрна, што судзьдзя Болатаў раней неаднаразова судзіў Абрамовіча і вынес яму некалькі пастановаў аб адміністрацыйным арышце, некаторыя з якіх потым былі адменены Вярхоўным судом.