Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень Сьвятога Вялянціна зноў скончыўся арыштамі 11:04, 15/02/2001
Акцыя, арганізаваная ўчора маладзёвымі апазыцыйнымі арганізацыямі, скончылася нешматлікімі арыштамі ейных удзельнікаў, паведамляе радыё "Свабода". Так, напачатку акцыі "Любові! Свабоды! Пераменаў!" на плошчы Свабоды супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух сяброў Маладога Фронту - Міхася Чыжыка й Паўла Космача.
Калі напрыканцы акцыі на плошчы Перамогі лідар Маладога Фронту Павал Севярынец заклікаў усіх спусьціцца ў мэтро і разьехацца па хатах, разам з дэманстрантамі ў мэтро пайшлі апэратыўнікі з крымінальнага вышуку. Яны затрымалі некалькіх маладых людзей. Маладафронтаўцы паведамілі нашаму радыё, што бачылі, як людзі ў цывільным пры затрыманьні моцна зьбілі двух непаўнагадовых хлопчыкаў. Паводле апошняй інфармацыі, усе яны правялі ў РУУС розных раёнаў па некалькі гадзінаў й былі адпушчаны.