Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алексій II ня бачыць перспектываў для візыту Папы ў Расею 11:08, 15/02/2001
Патрыарх Маскоўскі й Усяе Русі Алексій Другі не бачыць перспектываў для візыту ў хуткім часе Папы Рымскага ў Расею, аднак, спадзяецца, што разыходжаньні, што існуюць паміж двума цэрквамі "рана ці позна ўдасца пераадолець".
Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы сказаў, што падчас візыту плянавалася падпісаць дэклярацыю. Па меркаваньні Алексія Другога ў ім павінны быць правазгалошаныя адмова ад празелітызму (перацягваньне ў сваю канфесію) і пасягальніцтва на храмы. Але "Папа не пагадзіўся, каб гэтыя два палажэньні ўвайшлі ў дэклярацыю". Патрыярх закляпочаны тым, што "у пасьлясавецкі час Каталіцкая царква разьвяла шырокую празелітычную дзейнасьць на тэрыторыі Расеі, Украіны, Беларусі, Казахстану."
"На Заходняй Украіне ўніаты, захапілі цэрквы і фактычна пазбавілі праваслаўных магчымасьці адпраўляць свае рэлігійныя патрэбы". "Мы неаднаразова прасілі Вацікан умяшацца й ўзнавіць справядлівасьць, але нічога не было зроблена", - канстатуе Прадстаяцель.