Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Швэйцарыя адправіла ў ЗША ордэр на арышт Паўла Барадзіна. 11:01, 16/02/2001, "Наша Свабода"
У новых дакумантах, што паступілі са Швэйцарыі, таксама ўтрымліваецца абвінавачваньне Барадзіна "ўжо не ў адмываньні сродкаў, атрыманых незаконным шляхам, а ў арганізацыі злачыннай супольнасьці". Як паведамляе НТВ са спасылкаю на Інтэрфакс, прэсавы сакратар "дзярсакратара саюзу Расеі й Беларусі" Іван Макушок нагадаў у сувязі з гэтым, што раней швэйцарскія ўлады прадставілі правасудзьдзю ЗША дакуманты на прымусовае прывядзеньне для дачы паказаньняў Барадзіна.
"Гэтыя абвінавачаньні яшчэ больш могуць ускладніць працу адвакатаў Барадзіна і даюць больш магчымасьцяў для ягонай экстрадыцыі ў Швэйцарыю", - сказаў прэсавы сакратар.