Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адзін з трох падазроных па справе Чыгіра-малодшага выпушчаны на свабоду
11:02, 16/02/2001

Васіль Быкаў, які мае аднолькавае са слынным пісьменьнікам прозьвішча, але не зьяўляецца ягоным сваяком, вызвалены з-пад варты. Васіль Быкаў быў затрыманы 10 лютага разам зь Сяргеем Калядой і Аляксандрам Чыгіром - сынам вядомага палітыка Міхаіла Чыгіра. Маладых людзей падазраюць у продажы аўтазапчастак з крадзеных аўтамабіляў. Паводле правахоўчых органаў, мераю стрыманьня для Быкава абраная падпіска аб нявыезьдзе.

Да двух ягоных кампаньёнаў вінавачаньне мусіць быць выстаўленае цягам 10 дзён са дня затрыманьня.

Адвакатка Васіля Быкава Зоя Тарасюк тлумачыць, што ейны падабаронны ня мае ніякага дачыненьня да справы з выкраданьнем аўтамабіляў.

Сам вызвалены Васіль Быкаў адмаўляецца ад кантактаў з журналістамі. Ягоная жонка Наста, зь якой карэспандэнту радыё "Свабода" удалося паразмаўляць па тэлефоне, сказала, што Васіль не жадае размаўляць з журналістамі, бо яму няма чаго ім паведаміць.

Наста Быкава сьцьвярджае, што ейнага мужа ў міліцыі не зьбівалі, на абыходжаньне з боку сьледчых ён ня скардзіўся. Сьледчыя сапраўды правялі зь ім некалькі гутарак, але зьмест іхны жонцы Быкава невядомы.

Затрыманыя Аляксандар Чыгір і Сяргей Каляда, паводле зьвестак адваката Аляксандра Пыльчанкі, дагэтуль знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Дабрамышленскім завулку. Насуперак ранейшым зьвесткам, ім дагэтуль не прад`явілі нават папярэдняга абвінавачаньня.

Учора ж суд Маскоўскага раёну Менску ў асобе судзьдзі Тамары Унукевіч пастанавіў пакінуць без задавальненьня скаргу адваката, які абараняе Аляксандра Чыгіра. У скарзе зьмяшчалася прозьба правесьці судовую праверку законнасьці затрыманьня 10 лютага сына экс-прам`ера Беларусі. У абароны выклікала сумненьне законнасьць затрыманьня. Аднак суд, разгледзеўшы прад`яўленыя дакуманты, прыйшоў да высновы, што для затрыманьня меліся падставы, а правы не былі парушаны.

Адвакат Аляксандр Пыльчанка назваў недапушчальнымі тыя камэнтары, якія гучаць у афіцыйных сродках масавай інфармацыі ў адносінах да крымінальнай справы Аляксандра Чыгіра. Яшчэ да прыгавору суда, нават да прад`яўленьня абвінавачаньня, у самым пачатку расьследаваньня падазроны шматразова быў названы рабаўніком, жулікам. Зараз сям`я Чыгіроў з дапамогаю адвакатаў і праваабаронцаў рыхтуе зыск аб абароне гонару і годнасьці і прычыненьні маральнага ўрону да Беларускага тэлебачаньня і тэлекамэнтатара Яўгена Новікава.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: