Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Лукашэнка з 17 па 19 лютага будзе знаходзіцца з афіцыйным візытам у Дзяржаве Катар. Плянуецца, што ў адпаведнасьці з праграмаю візыту адбудзецца сустрэча Лукашэнкі зь Эмірам Катара шэйхам Хамадам бэн Халіфай Аль Тані. Пройдуць перамовы з Прам`ер-міністрам гэтай краіны Абдалам бен Халіфай Аль Тані. Праграмаю знаходжаньня таксама прадугледжаны сустрэча зь кіраўніцтвам гандлёва-прамысловай палаты Дзяржавы Катар і наведваньне прамысловай зоны "Рас Лафан". Візыт у гэтую краіну Персыдзкага рэгіёну для шырокай публікі стаў нечаканасьцю - пра яго падрыхтоўку нічога раней не паведамлялася. Напэўна, у пошуках славутых "шматвектарных" кантактаў чыноўнікі зь МЗСу зьвярнуліся ў Катар з прозьбаю ад арганізацыі візыту і неспадзявана атрымалі згоду. Усе апошнія візыты Лукашэнкі адрозьніваюцца такога кшталту экзотыкай - Куба. Лівія, зараз вось і Катар. У цывілізаваных краінах, якія рэальна могуць дапамагчы эканоміцы Беларусі, прымаць дыктатара лічаць благім тонам. А ягоныя візыты да адыёзных рэжымаў ніякай эканамічнай карысьці не прыносяць.