Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Даверчыя граматы ад амэрыканскага амбасадара ўсё ж такі будуць прынятыя 11:04, 16/02/2001
Амбасадар ЗША Майкл Козак можа ўручыць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку на тыдні пасьля 19 лютага - заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павал Латушка. Прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства не паведаміў пра час і парадак працэдуры ўручэньня дакумэнтаў, але нагадаў, што гэтае падзеі чакаюць яшчэ некалькі дыпляматаў. Варта нагадаць: найбольш працяглы тэрмін, з восені мінулага году, - у парушэньне заканадаўчых нормаў - беларускія ўлады трымаюць у чаканьні толькі прадстаўніка дыпкорпусу ЗША.
Пра канкрэтную дату прызначанаму паслу ЗША ды іншым надзвычайным і паўнамоцным паслам, якія будуць уручаць даверчыя граматы, паведамяць шляхам, які вызначае дыпляматычны пратакол.
Верагодна, Лукашэнка прыме 22 лютага адразу трох амбасадараў - амэрыканскага, італійскага ды ірацкага.