Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША заклікаюць беларускія ўлады правесьці свабодныя дэмакратычныя выбары
11:06, 16/02/2001

Амбасадар Злучаных Штатаў пра Пастянным Савеце АБСЭ ў Вене Дэвід Джонсан зрабіў 16 лютага заяву, у якой ён заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць свабоднае волевыяўленьне народа на будучых прэзыдэнцкіх выбарах:

Хто пераможа на выбарах, у выпадку калі яны будуць праведзеныя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі АБСЭ? Як заўважыў амбасадар Вік, гэта маюць права вырашаць толькі сам беларускі народ шляхам свабоднага й справядлівага галасаваньня.

Вынікі апытаньня грамадзкай думкі паказваюць, што менавіта гэтага й хоча народ Беларусі. Ён хоча выбраць свайго наступнага прэзыдэнта на свабодных і справядлівых парляманцкіх выбарах, якія б былі прызнанымі міжнароднай супольнасьцю.

У гэтым выпадку Злучаныя Штаты й іншыя краіны прызнаюць легітымнасьць таго, хто зможа перамагчы ў свабоднай і роўнай барадзьбе. Мы заклікаем беларускія ўлады стварыць усе неабходныя ўмовы для правядзеньня сапраўды свабодных і справядлівых выбараў з наступным прызнаньнем іх вынікаў. Гэта ўключае, акрамя таго, выкананьне чатырох крытэрыяў Тройкі АБСЭ. Дадзеныя крытэрыі знаходзяцца ў поўнай адпаведнасьці з тымі абавязацельствамі, якія ўзяла на сябе Беларусь перад АБСЭ. Дасягненьне гэтай мэты, аднак, патрабуе цеснага супрацоўніцтва з Кансультатыўна-Назіральнае Групаю АБСЭ і БДІПЧ.

Для таго, каб заняць сваё месца сярод іншых дэмакратычных дзяржаваў Эўра-Атлантычнага рагіёну, беларускаму ўраду неабходна спыніць перасьлед палітычных апанентаў, даць справаздачу па справах зьнікненьня, выпусьціць палітвязьняў, паважаць свабоду сходаў і првы рабочых, прадставіць апазыцыі доступ да дзяржаўных СМІ, прыняць выбарчае заканадаўства, якое адказвала б дэмакратычным патрабаваньням. На мінулым тыдні Злучаныя Штаты і іншыя краіны віталі вызваленьне з-пад утрыманьня дэпутатат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Уладзімера Кудзінава. Дадзены факт сьведчыць пра магчымасьць ўладаў пакласьці пачатак захаваньня ўмоваў, неабходных для правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў. Мы чакаем ад ураду Беларусі аналягічных учынкаў у хуткім часе, з тым, каб магчымасьць не была страчана.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: