 | ПАЛIТЫКА |  |

КХП-БНФ заклікае Зянона Пазьняка йсьці ў прэзыдэнты 11:10, 19/02/2001, Прэс-служба Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

18 лютага сёлета у Менску адбылася Соймавая канфэрэнцыя Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ з удзелам больш за 200 прадстаўнікоў рэгіянальных арганізацыяў руху і партыі з усяе краіны. 
40% вучоных-эмігрантаў зь Беларусі з`язджаюць у ЗША 11:09, 19/02/2001, БелаПАН

Згодна са зьвесткамі статыстычнага абсьледаваньня, праведзенага ў лістападзе 2000 года сярод навуковых арганізацыяў і ВНУ рэспублікі Цэнтрам маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў Інстытуту сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 1999 годзе агульная колькасьць навуковых работнікаў і выкладчыкаў ВНУ рэспублікі, якія эмігрыравалі і засталіся за мяжой, узрасла больш чым на 9адсоткаў. 
Лідар "Маладога фронту" стаў перад судом 11:08, 19/02/2001

Суд над лідарам "Маладога фронту" Паўлам Севярынцам працягнецца 19 лютага ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Лідар МФ абвінавачваецца ў арганізацыі ў Менску несанкцыянаванага шэсьця ў Дзень сьвятога Валянціна - 14 лютага. Адміністрацыйную справу па артыкулу 167-1 частка 2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях разглядае судзьдзя Тацяна Паўлючук. 
Газэта "Народная воля" атрымаля папярэджаньне 11:07, 19/02/2001

Дзяржаўны камітэт друку даў папярэджаньне газэце "Народная воля" за публікацыю Валер`я Шчукіна "Прэтэндуеш на прэзыдэнта - рыхтуй сына ў турму", дзе таксама закраналася тэма ад`езду зь Беларусі Васіля Быкава. Паводле папярэджаньня №16 ад 14 лютага за подпісам старшыні Дзяржкамдруку Міхаіла Падгайнага, у артыкуле Валер`я Шчукіна паведамляецца пра тое, што ў лік асобаў, затрыманых па падазрэньні ў збыце крадзеных запчастак да аўтамабіляў, "апрача сына непажаданага прэтэндэнта на прэзыдэнцкі прастол, уваходзіць і ўнук выгнанага зь Беларусі пісьменьніка Васіля Быкава". Дзяржкамдрук робіць выснову, што гэтыя зьвесткі ёсьць недакладнымі ("недостоверными") і дадае, што слоўнік расейскае мовы Ожагава выданьня 1987 году трактуе слова "изгнать" наступным чынам: "удалить насильственно откуда-нибудь", гэта значыць, выдаліць гвалтам адкуль-небудзь. 
У Магілеве могуць звольніць рабочых - удзельнікаў акцыі пратэсту 11:06, 19/02/2001

Работнікам Магілёўскага аўтамабільнага заводу, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 3 лютага, пагражаюць звальненьнем, паведаміў БелаПАН. Акцыя была арганізавана рэгіянальнай структурай Свабоднага прафсаюзу Беларускага і санкцыяніравана гарадзкімі ўладамі. Яе ўдзельнікі патрабавалі спыніць парушэньні правоў незалежных прафсаюзаў і пратэставалі супраць падзеньня жыцьцёвага ўзроўню. 
Рэвізоры з ПА АБСЭ 11:05, 19/02/2001

прыязжаюць на Беларусь 19 лютага. Сёньня пачынаецца двухдзённы візыт у нашую краіну прадстаўнікоў Спэцыяльнай рабочай групы Парляманцкай Асамблеі АБСЭ па Беларусі. Падчас візыту члены групы маюць намер сабраць інфармацыю пра палітычную сытуацыю на Беларусі напярэдадні заплянаваных на восень гэтага году прэзыдэнцкіх выбараў. 
Лукашэнка зьбірае 2-і ўсебеларускі сход у сваю падтрымку 11:04, 19/02/2001

Аляксандр Лукашэнка 16 лютага падпісаў указ аб скліканьні 2-га Усебеларускага народнага сходу. Сход заплянаваны на 18 траўня 2001 года. У ім прымуць удзел 2 500 чалавек, якія, па меркаваньні ўладаў, прывязуць падтрымку з усіх рэгіёнаў. Афіцыйная прычына скліканьня сходу - абмеркаваньне пытаньня аб Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцьця Беларусі на 2001 - 2005 гг. 
Падобна натое, што Барадзіна "здалі" ўсе 11:03, 19/02/2001

"Парламенцкі сход саюзу Беларусі й Расеі" так і не прыняў заяву ў абарону арыштаванага ў Нью-Ёрку "дзяржаўнага сакратара саюзнай дзяржавы" Паўла Барадзіна. Як паведаміў 16 лютага на сустрэчы з журналістамі ў Менску пасьля заканчэньня 16-й сесіі "ПС СБР" сьпікер Дзяржаўнай Думы Расеі Генадзь Селязнёў, заява не была прынята ў сувязі з узніклымі рознагалосьсямі па тэксту дакуманту. Гэтыя рознагалосьсі, сказаў ён, так і не ўдалося ўзгадніць паміж усімі дэпутатамі, а гэта, зазначыў Генадзь Селязнёў, "напэўна, той выпадак, калі патрабуецца кансэнсус". Да гэтага нагадаем, уласна Дзярждума не прыняла ніякай заявы па справе Барадзіна. 
У сакавіку на беларускай нафтазаводах пачнуцца перабоі з "чоным золатам" 11:02, 19/02/2001

Беларускія НПЗ за 11 дзён лютага бягучага года перапрацавалі 427 тысячаў тон нафты, ці 87 адсоткаў да аналягічнага перыяду лютага мінулага года, паведамілі ва ўрадзе. У тым ліку ВА "Нафтан" перапрацавала 210 тысячаў тон (81 адсотак), АТ "Мазырскі НПЗ" - 217 тысячаў тон (94 адсоткі). 
Казахстан ня будзе аб`ядноўваць сваю валюту з рускімі й беларускімі рублямі 11:01, 19/02/2001

Ніякага жаданьня браць удзел у працэсе валютнай інтэграцыі Расеі й Беларусі ў Казахстана няма. Пра гэта 16 лютага ў інтэрв`ю "Известиям" заявіў старшыня Нацыянальнага банка Казахстану Рыгор Марчанка. Ён лічыць, што тэмпы валютнай інтэграцыі Расеі й Беларусі "дастаткова марудныя", таму зараз рана вызначацца і прымаць нейкія рашэньні. "У нас на дадзены момант пазыцыя назіральніка - мы проста глядзім, што адбываецца", - заявіў старшыня Нацбанка Казахстану. 
|  |
|