Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У сакавіку на беларускай нафтазаводах пачнуцца перабоі з "чоным золатам" 11:02, 19/02/2001
Беларускія НПЗ за 11 дзён лютага бягучага года перапрацавалі 427 тысячаў тон нафты, ці 87 адсоткаў да аналягічнага перыяду лютага мінулага года, паведамілі ва ўрадзе. У тым ліку ВА "Нафтан" перапрацавала 210 тысячаў тон (81 адсотак), АТ "Мазырскі НПЗ" - 217 тысячаў тон (94 адсоткі).
Асноўнай прычынай скарачэньня перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны стала зьніжэнне аб`ёмаў паставак расейскай нафты. Напрыклад, на 12 лютага 2001 года ў Беларусь пастаўлена 409 тысячаў тон, ці 85 адсоткаў да аналягічнага перыяду лютага 2000 года. У тым ліку на ВА "Нафтан" пастаўлена 213 тысячаў тон (84 адсоткі), на АТ "Мазырскі НПЗ" - 194 тысячы тон (85 адсоткаў).
Як лічаць незалежныя эксперты, скарачэньне паставак нафты ў Беларусь адбылося не столькі з-за адсутнасьці неабходнай колькасьці валюты ў канцэрна "Белнафтахім" закупаць у Расеі нафтавую сыравіну, а ў асноўным з-за ўводу на тэрыторыі Беларусі экспартнай мытнай пошліны на вываз нафтапрадуктаў. Менавіта з-за гэтага расейскія камерцыйныя структуры скарацілі пастаўкі вуглевадароднай сыравіны. У сакавіку зьявяцца істотныя праблемы з наяўнасьцю нафты на заводах, паколькі расейскім камерцыйным структурам нявыгадна будзе яе перапрацоўваць у Беларусі.