Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілеве могуць звольніць рабочых - удзельнікаў акцыі пратэсту 11:06, 19/02/2001
Работнікам Магілёўскага аўтамабільнага заводу, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 3 лютага, пагражаюць звальненьнем, паведаміў БелаПАН. Акцыя была арганізавана рэгіянальнай структурай Свабоднага прафсаюзу Беларускага і санкцыяніравана гарадзкімі ўладамі. Яе ўдзельнікі патрабавалі спыніць парушэньні правоў незалежных прафсаюзаў і пратэставалі супраць падзеньня жыцьцёвага ўзроўню.
83 чалавекі, што падпісалі заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне акцыі, падвергліся ціску з боку чыноўнікаў. Іх неаднаразова выклікалі да кіраўніцтва па месцу працы, патрабуючы адклікаць свае подпісы, прычым нават тады, калі гарвыканкам ужо дазволіў правядзеньне шэсьця і мітынгу.
Адміністрацыя Магілёўскага аўтазаводу дагэтуль працягвае прасьледаваць работнікаў, якія ўдзельнічалі ў акцыі. Днямі ім заявілі, што яны будуць скарочаны ў першую чаргу, паколькі на іх не распаўсюджваецца калектыўны дагавор. Пры гэтым членства ў арганізацыі Свабоднага прафсаюзу адміністрацыя ня ўлічвае. Канкрэтнага загаду па скарачэньні на заводзе яшчэ не было, аднак сьпісы кандыдатаў на скарачэньне ўжо зьявіліся.
Кіраўніцтва СПБ заяўляе аб гатоўнасьці абараняць правы членаў сваёй арганізацыі, калі яны ўсё ж будуць звольнены.