Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газэта "Народная воля" атрымаля папярэджаньне 11:07, 19/02/2001
Дзяржаўны камітэт друку даў папярэджаньне газэце "Народная воля" за публікацыю Валер`я Шчукіна "Прэтэндуеш на прэзыдэнта - рыхтуй сына ў турму", дзе таксама закраналася тэма ад`езду зь Беларусі Васіля Быкава. Паводле папярэджаньня №16 ад 14 лютага за подпісам старшыні Дзяржкамдруку Міхаіла Падгайнага, у артыкуле Валер`я Шчукіна паведамляецца пра тое, што ў лік асобаў, затрыманых па падазрэньні ў збыце крадзеных запчастак да аўтамабіляў, "апрача сына непажаданага прэтэндэнта на прэзыдэнцкі прастол, уваходзіць і ўнук выгнанага зь Беларусі пісьменьніка Васіля Быкава". Дзяржкамдрук робіць выснову, што гэтыя зьвесткі ёсьць недакладнымі ("недостоверными") і дадае, што слоўнік расейскае мовы Ожагава выданьня 1987 году трактуе слова "изгнать" наступным чынам: "удалить насильственно откуда-нибудь", гэта значыць, выдаліць гвалтам адкуль-небудзь.
Далей Міхал Падгайны піша: "Як вядома, Васіль Быкаў некаторы час жыў ды працаваў над сваімі творамі ў Фінляндыі на запрашэньне ПЭН-клюбу названае краіны, а цяпер ён знаходзіцца ў Нямеччыне. Васіль Быкаў ня ёсьць выгнаньнікам, як гэта сьцьвярджае "Народная воля". Акрамя таго, сваяцтва затрыманага грамадзяніна Быкава зь вядомым пісьменьнікам В.Быкавам ня вызначанае".
Але Валеры Шчукін заяўляе радыё "Свабода":
"Изгнать" мяркуе выгнаньне толькі гвалтоўнае, яны пішуць. Аднак гэта ня так. Падгайны чытаць ня ўмее, відаць, бо "изгнать" азначае любое выдаленьне чалавека. Калі чалавека адсунулі ад грамадзтва - гэта таксама выгнаньне.