Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крычаўскія ўлады будуць "зажымаць" свабоду слова з дапамогаю рускіх суседзяў 11:11, 19/02/2001
Крычаўскі райвыканкам папрасіў дапамогі ў кіраўніцтва Смаленскай вобласьці ў супрацьстаяньні з недзяржаўнай крычаўскай газэтаю "Вольны горад", якая друкуецца ў прыватнай друкарні Смаленску. Рэдакцыя газэты атрымала копію дакуманту ад 12.02.2001, падпісанага намесьнікам старшыні Крычаўскага райвыканкаму Зінаідай Скачковай, у якім утрымліваецца зварот да кіраўніка адміністрацыі Смаленскай вобласьці "прыняць захады па спыненьню друкаваньня газэты "Вольны горад" у друкарні г. Смаленску".
Прозьба аргументуецца тым, што "Вольны горад" "усяляк аблівае брудам саюз Беларусі й Расеі, ачарняючы братнюю інтэграцыю славянскіх народаў". Газэта называецца "падпольнай", "рэакцыйнай", "фальшыўкай" і нават "ерасюсю".
У дакуманце таксама гаворыцца, што "бліжэйшым часам на рэдакцыю газэты будзе накладзены штраф" за завышэньне накладу, продаж газэты без ліцэнзіі і выплаты падаткаў, хаця судовае разьбіральніцтва прызначана толькі на аўторак 20 лютага 2001 года.
Рэдактары недзяржаўных газэтаў Крычава "Вольны горад" і "Новы вольны горад" абвінавачваюцца ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Па словах рэдактара "Вольнага горада" Сяргея Няроўнага, напачатку лютага супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі кур`ераў двух выданьняў і канфіскавалі ўвогуле больш за 1 000 асобнікаў газэтаў. Абедзве газеты не зарэгістраваныя, друкуюцца ў прыватнай друкарні Смаленску й выходзяць, у адпаведнасьці з законам, накладамі па 299 асобнікаў. Канфіскаваныя наклады рэдакцыям не вярнулі. Замест гэтага ў дачыненьні да рэдактараў узбуджана і перададзена ў суд крымінальная справа, якая ўтрымлівае абвінавачаньне ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.