Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
"Белорусская газета" гаворыць пра крах у адміністрацыі прэзыдэнта
11:08, 20/02/2001


 ПАЛIТЫКА 

Кучма ня верыць у НАТА і Саюз Расеі й Беларусі
11:07, 20/02/2001

Леанід Кучма ў панядзелак у праграме "Подробности" (РТР) выказаў сумневы ў мэтазгоднасьці ўступленьня ў саюз Расеі й Беларусі, бо не бачыць эканамічнай падставы для падтрымкі гэтага палітычнага аб`яднаньня: "Сёньня Расея ня ў стане пацягнуць нават Беларусь, а тым болей, умоўна кажучы, пракарміць 50 мільёнаў украінцаў", сказаў прэзыдэнт.

Алег Манаеў: сёньня 41,5% грамадзян Беларусі не жадаюць сёньняшняга главу дзяржавы
11:06, 20/02/2001

Газэта "Беларускi час" прапанавала чытачам свайго апошняга нумару меркаваньне дырэктара Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Алега Манаева пра сытуацыю, якая склалася ў краіне. Нягледзячы на тое, што сацыялёгія ў таталітарных дзяржавах - навука недакладная, некаторыя факты й лічбы НІСЭПД прадстаўляюць інтарэс. Так, па словах Манаева, узровень незадаволенасьці людзей расьце й набліжаецца да крытычнай кропкі.

На 13% адсоткаў у гэтым годзе скараціліся пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь
11:05, 20/02/2001

Сёлета пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь скараціліся. Так, з 1 студзеня па 12 лютага на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) паступіла 1.374 тысячы тонаў нафты, што на 13 адсоткаў меньш, чым за аналягічны леташні перыяд.

Прад`яўлена абвінавачванне сыну экс-прам`ера Беларусі Міхаіла Чыгіра - Аляксандру
11:04, 20/02/2001

19 лютага прад`яўлена абвінавачаньне сыну экс-прам`ера Беларусі Міхаіла Чыгіра Аляксандру, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ГУУС Мінгарвыканкаму. Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры МУС, следчым упраўленьня Сьледчага камітэту пры МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандру Чыгіру прад`яўлена абвінавачаньне па артыкулу 205, частка 4 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - тайны крадзеж маёмасьці, учынены паўторна групаю асобаў у асоба буйных памерах.

Паўла Севярынца аштрафавалi на 500 даляраў
11:03, 20/02/2001

Суд над намесьнiкам старшынi БНФ, старшынём Маладога Фронту Паўлам Севярынцам скончыўся вечарам 19 лютага ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Паводле часткi 2 артыкулу 167.1 КаАП РБ Павал Севярынец абвiнавачваўся ў арганiзацыi 14 лютага 2001 г. несанкцыянаванага сходу на пл. Свабоды, i несанкцыяванага маладзёвага шэсьця да пл. Перамогi. Судзьдзя прызнала Севярынца віноўным і прысудзіла штраф у 150 мінімальных заробкаў (каля 500 даляраў).

Працяг суда над прафесарам Бандажэўскім
11:02, 20/02/2001

19 лютага ў Гомлі пасьля тыднёвага перапынку працягвалася слуханьне крымінальнае справы ў дачыненьні да супрацоўнікаў Гомельскага дзяржаўнага медінстытуту. Учора абарона абвінавачваемых выступіла с шэрагам хадайніцтваў. У прыватнасьці, адвакат прафесара Бандажэўскага Аляксандр Баранаў прасіў суд дапытаць у якасьці сьведкаў прадстаўнікоў прэзыдэнцкай камісіі па кантролю за ходам уступных экзаменаў, якія курыравалі непасрэдна Гомельскі медінстытут, а менавіта: Валеры Цапкалу, які працуе цяпер амбасадарам Беларусі ў ЗША, намесьніка міністра аховы здароўя Аляксандра Курчанкова і аднаго з кіраўнікоў Гомельскага ўпраўленьня КДБ. Старшыня ваеннай калегіі Вярхоўнага суда Уладзімір Сукач адхіліў гэтае хадайніцтва, паколько яно "не садзейнічае высвятленьню абставінаў".

У Беларусі знічтожана "Матрыца"
11:01, 20/02/2001, http://www.flb.ru Агенцтва федэральных расьследаваньняў

Як высьветлілася, у Менску на працягу двух гадоў дзейнічала моцная групоўка кампутарных злачынцаў, якія спэцыялізаваліся на махінацыях з крэдытнымі картамі - так званыя "кардэры". Здабываючы з дапамогаю Інтэрнэту нумары чужых крэдытных картак і дадзеныя на іх уладальнікаў, беларускія хакеры-кардэры атаварваліся ў онлайнавых магазінах па ўсім сьвеце - ад Новай Зеландыі да Бельгіі й Нямеччыны. Набываліся пераважна дарагая кампактная тэхніка - цыфравыя фотаапараты, МРЗ-плэеры, сотавыя тэлефоны, ноутбукі, кампутарныя складальнікі і г.д. Пасьля набыцьця адпраўляліся з дапамогаю міжнародных службаў дастаўкі на адрэсы падстаўных асобаў. Так, напрыклад, часта выкарыстоўвалі ні пра што не здагадваючыхся 70 - гадовых старых. Такі бабуля й дзядуля атрымоўваў $ 5 за атрыманьне пасылкі коштам у сотні й тысячы даляраў. Беларуская міліцыя, хаця й неаднаразова выхвалялася сваёй "вялікай базаю дадзеных па хакерам", даведалася пра тое, што адбываецца ад Інтэрполу, куды, у сваю чаргу зьвярнулася адна з нямецкіх фірмаў - "Fotojank". Па словах кіраўніцтва гэтай кампаніі, беларускія кардэры скралі партыю цыфрафых фотаапаратаў на суму 69 тыс. нямецкіх марак.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: