Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прад`яўлена абвінавачванне сыну экс-прам`ера Беларусі Міхаіла Чыгіра - Аляксандру 11:04, 20/02/2001
19 лютага прад`яўлена абвінавачаньне сыну экс-прам`ера Беларусі Міхаіла Чыгіра Аляксандру, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары ГУУС Мінгарвыканкаму. Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры МУС, следчым упраўленьня Сьледчага камітэту пры МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандру Чыгіру прад`яўлена абвінавачаньне па артыкулу 205, частка 4 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - тайны крадзеж маёмасьці, учынены паўторна групаю асобаў у асоба буйных памерах.
Нагадаем, што Аляксандр Чыгір, Сяргей Каляда і Васіль Быкаў былі затрыманы 10 лютага на адным з аўтарынкаў сталіцы. Сьледзтва сьцьвярджае, што некаторыя з запчастак зьнятыя з выкрадзеных аўтамабіляў, абвінавачваючы ў дачыненьні да гэтых крадзяжоў Аляксандра Чыгіра.
Ці прад`яўлена абвінавачаньне Сяргею Калядзе, які таксама знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, і Васілю Быкаву, адпушчанаму некалькі дзён таму пад падпіску аб нявыезьдзе, пакуль невядома.
Маці Аляксандра Чыгіра Юлія Чыгір даведалася ад карэспандэнта БелаПАН аб тым, што яе сыну прад`яўлена абвінавачаньне (з Міхаілам Чыгіром зьвязацца сёньня не ўдалося). Яна мяркуе, што пакуль не пройдуць прэзыдэнцкія выбары, сына будуць трымаць пад вартай і абвінавачваць па тэлебачаньні. Разам з тым яна выказала сумненьне, што справа трапіць у суд, паколькі яна таго ж бяздоказнага характару, як і крымінальная справа Міхаіла Чыгіра. "Я думаю, што наш сын не распешчаны і пройдзе, як і ягоны бацька, усе выпрабаваньні з годнасьцю", - сказала Юлія Чыгір.