Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На 13% адсоткаў у гэтым годзе скараціліся пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь 11:05, 20/02/2001
Сёлета пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь скараціліся. Так, з 1 студзеня па 12 лютага на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) паступіла 1.374 тысячы тонаў нафты, што на 13 адсоткаў меньш, чым за аналягічны леташні перыяд.
Як заяўляюць спэцыялісты канцэрну "Белнафтахім", гэты факт "ні ў якім выпадку нельга лічыць пагаршэньнем работы канцэрну з расейскімі нафтавымі кампаніямі". Экспэрты таксама адзначаюць, што ў цэлым аб`ёмы паставак адпавядаюць дамоўленасьцям, дасягнутым паміж урадам Беларусі й Міністэрствам паліва і энергетыкі Расеі.
Зараз канцэрн "Белнафтахім" закупае ў Расеі нафту па 115-118 даляраў ЗША за тону, у той час як у канцы мінулага года тона расейскай нафты абыходзілася Беларусі ў 175-179 даляраў.