Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Белорусская газета" гаворыць пра крах у адміністрацыі прэзыдэнта
11:08, 20/02/2001

Скандальнае інтэрв`ю чыноўніка Івана Пашкевіча недзяржаўнай прэсе, у якім ён падверг рэзкай крытыцы працу сёньняшняй каманды Лукашэнкі і напрарочыў яму паразу на восеньскіх выбарах, атрымала працяг у "Белорусской газете". Гэтае выданьне праінтэрв`юравала Пашкевіча, а таксама зрабіла свой аналіз сытуацыі ўлады. Вынікі працягваюцца - навідавоку ўсе прызнакі краху.

Вось што Пашкевіч сказаў пра працу сёньняшняга галоўнага дзяржаўнага ідэёляга Замяталіна:

- Усё што я сказаў у нядаўнім інтэрв`ю "БДГ", ні ў якім разе не варта разглядаць як нейкі эмацыянальны экспромт. Гэта цалкам усьвядомлены аналіз занадта відавочных негатыўных тэндэнцыяў, якія праяўляюцца ў апошні час. Паколькі я зьяўляюся гарачым прыхільнікам палітыкі прэзыдэнта, я не магу бязьдзесна глядзець на тое, як пры дапамозе некаторых людзей ва ўладзе разбураецца жыцьцяздольная дзяржаўная сыстэма.

Ужо пачалі прамалёўвацца небясьпечныя накірункі далейшага разьвіцьця Беларусі, а асаблівую актыўнасьць праяўляюць людзі, якія піхаюць Аляксандра Рыгоравіча ў не зусім патрэбны бок. І гэта можа скончыцца трагічна…

То, што сёньня адбываецца, у тым ліку і на беларускім тэлебачаньні, не проста пужае многіх. Проста жахлівыя ініцыятывы шэрагу асобаў з адміністрацыі прэзыдэнта настройваюць пераважную большасьць на вельмі песымістычны лад. А ўсё благое толькі пачынаецца…

Сёньня падвойна актуальнае пытаньне, хто й што зь ліку асобаў, блізкіх да ўлады. Бо невыпраўленьне відавочных памылак, як і нежаданьне мінімізіраваць негатыўныя наступствы ад дзеяньняў некаторых чыноўнікаў, непазьбежна прывядзе да трагедыі. Але калі й далей працягнецца істэрыя, ініцыянаваная Ўладзімерам Пятровічам Замяталінам, то ўсё большая колькасьць людзей, што працуе на Аляксандра Рыгоравіча, апынецца ў разгубленасьці…

Уладзімер Пятровіч вакол бачыць выключна ворагаў, зь якімі патрэбна змагацца. Але так не мусіць быць!


- Ці бачыце вы "цень" Замяталіна і ў сёньняшніх абразьлівых нападках шэрагу дзяржаўных СМІ на прадстаўнікоў пратэстантызму?

- Хочаце маё меркаваньне? Уладзімеру Пятровічу, мягка кажучы, няма ніякай справы да таго, што менавіта адбываецца з пратэстантамі. Больш таго, яму наогул няма ніякай справы да беларускага грамадзтва, да беларускага народу. Мне падаецца, што для яго такой дзяржавы як Рэспубліка Беларусь зусім не існуе.

Я ніколі не забуду канфлікт, які ўсвой час разьвярнуўся вакол беларускага ліцэя. Зацікаўленыя бакі зьвярнуліся за дазволам канфлікту менавіта да Ўладзімера Пятровіча, бо ў той час ён курыраваў пытаньні нацыянальнай адукацыі. І ведаеце, што адказаў Замяталін? Ён заявіў прыкладна наступнае: "Дэмакраты, павінны паважаць прынцып дэмакратычнага цэнтралізму, а паколькі на беларусі большасьць размаўляе па-расейску, значыць, беларускаму ліцэю тут ня месца".

Мне здаецца, што пры яго пэўным удзеле сьвет пабачыла вядомая антасеміцкая кніга "Война по законам подлости".

У рамках усёй рэспублікі сфарміравана група ў главе з Уладзімерам Пятровічам Замяталіным. Вакол Замяталіна і насамрэч сабраліся артадоксы, няздольныя да кансттруктыўных, пазытыўных дзеяньняў.

Я амаль упэўнены ў тым, што вельмі адыёзная й правакацыйныя палітыка, якую праводзіць Уладзімер Пятровіч, прывядзе толькі да найбуйнога расколу грамадзтва. А гэта толькі пачатак.


На падставе гэтага інтэрв`ю і ўласнага аналізу, БГ робіць несуцяшальныя для чыноўнікаў вынікі.

Усё ідзе да таго, што выбарчую кампанію Лукашэнка ўзначаліць першы намесьнік главы ягонай адміністрацыі Ўладзімер Замяталін - чалавек, мякка кажучы, малапапулярны ў наменклятурных колах. Асноўныя выбарчыя дактрыны й клішэ Замяталіна добра вядомыя: вакол адны ворагі як унутры Беларусі, так і ў Расеі, і тым болей на Захадзе; праваслаўе - дамінуючая рэлігія (і гэта ў поліканфесіянальнай краіне), а ўсё астатняе - варожыя сэкты і г.д. Акрамя таго, варта нагадаць, што і ў маскоўскай палітычнай эліце Замяталін не набыў якіх-небудзь значных кантактаў.

Вынікам усіх арганізацыйна-ідэялягічных хітрыкаў Замяталіна стане збор вакол Лукашэнкі культавай каманды камуністычных артадоксаў: Касьцян, Катляроў, Чыкін, Школьнікаў, Посахаў і далей.

Адкрытая няўпэўненасьць у заўтрашнім дні і, калі можна так сказаць, мясцовай наменклятуры зьяўляюцца, на погляд БГ знакавымі. І Пашкевіч проста падцьвердзіў. Той факт, што група Замяталіна пачала татальна дамінаваць у блізкім акружэньні Лукашэнкі, таксама вельмі сімптаматычны. Сёньня адміністрацыя прэзыдэнта ператварылася ў вельмі спэцыфічны дзяржаўны орган. У ягоных нетрах квітнее калі не антысемітызм, то палітычны, сацыяльны радыкалізм, напэўна. Значыць, нічога канструктыўнага для Лукашэнкі чакаць не варта.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: