Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Журналіст з Беларускага тэлебачаньня атрымаў палітычны прытулак у ЗША 11:01, 21/02/2001, Радыё "Свабода"
Беларускі тэлежурналіст Яраслаў Беклямішаў атрымаў палітычны прытулак у Злучаных Штатах Амэрыкі. Былы вядучы моладзевай тэлепраграмы "Крок" Яраслаў Беклямішаў быў звольнены з працы кіраўніцтвам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі летась у сакавіку, бо ў ягонай праграме ўзяў удзел аўтар дакумэнтальнага фільму "Звычайны прэзыдэнт" Юры Хашчавацкі.
Увосень Беклямішаў пакінуў Беларусь і ад таго часу быў у ЗША. Сам палітэмігрант лічыць, што на хуткае станоўчае рашэньне амэрыканскіх уладаў паўплывала спачувальнае стаўленьне да ягонага лёсу тагачаснага амбасадара ЗША ў Менску Дэніэла Спэкгарда.
Цяпер Яраслаў Беклямішаў працуе ў Нью-Ёрку на расейскамоўнай радыёстанцыі "Надзея".