Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча пагадзілася на будаўніцтва газапроваду ў абход Украіны 11:01, 22/02/2001, НТВ.ру
ААТ "Газпрам" і ўрад Польшчы пераадолелі ўсе рознагалосьсі па пытаньні будаўніцтва газапроваду з Польшчы ў Славакію ў абход Украіны. Як паведамілі Агенцтву нафтавай інфармацыі крыніцы, блізкія да перамоўнага працэсу, бакі дасягнулі адпаведных дамоўленасьцяў падчас нядаўняга візыту главы "Газпраму" Рэма Вяхірава ў Польшчу, дзе ён сустракаўся зь міністрам эканомікі Польшчы Янушам Штэйнхоффам. Як было падкрэсьлена падчас перамоваў, "перыяд рознагалосьсяў скончыўся, пачаўся этап канструктыўнага супрацоўніцтва па гэтым праэкце".
Расія абгрунтоўвае будаўніцтва новага газапроваду неабходнасьцю дыверсыфікацыі маршрутаў пасатавак газы ў Эўропу, што павышае іх надзенасьць, а таксама імкненьнем пазьбегнуць несанкцыянаванага адбору газы падчас яго транзыту праз тэрыторыю Украіны. Да нядаўняга часу Польшча салідарызіравалася с пазыцыяй Украіны ў пытаньні пракладкі газапроваду-перамычкі ў абход украінскай тэрыторыі. Кіеў лічыць, што дадзены праэкт эканамічна не абгрунтаваны, носіць палітычны характар, і заклікае ўкладаць інвестыцыі не ў будаўніцтва новых газапровадаў, а ў рэканструкцыю й пашырэньне экспартных магістраляў, што праходзяць па ўкраінскай тэрыторыі.
Аднак пасьля таго, як намеры "Газпраму" пабудаваць газпровад у абыход Украіны фармалізаваліся ў выглядзе стварэньня міжнароднага кансорцыуму (у склад увайшлі ААТ "Газпрам" французскі Gaz de France, італьянская ENI і германскія Ruhrgas і Wintershall), працэс перамоваў з польскім бокам пачаў разьвівацца ў станоўчы для "Газпраму" бок.