Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа Чыгіра-малодшага: яго саўдзельніку прад`яўлена абвінавачваньне, і арыштавана яшчэ два чалавекі
11:03, 22/02/2001

Абвінавачаньне Сяргею Калядзе, які 10 лютага быў затрыманы міліцыяй разам з Аляксандрам Чыгіром, сынам былога прам`ер-міністра Беларусі выстаўлена 20 лютага. Каляда абвінавачваецца ў набыцьці або збыце матэрыяльных каштоўнасьцяў, загадзьдзя здабытых злачынным шляхам, учыненых групай асоб па папярэдняй змове. У дачыненьні да Сяргея Каляды абрана мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай на тэрмін да двух месяцаў.

Яшчэ двух падазраваных па справе Аляксандра Чыгіра арыштавала ўчора менская міліцыя. Мяркуецца, што яны скрадалі аўтамабілі, запчасткі зь якіх потым прадаваліся на рынках. Затрыманыя прызналіся ва ўгонах 8 іншамарак, прыгнаных у гараж, які належыць Чыгіру.

Як раней паведамляў БелаПАН, абвінавачаньне Аляксандру Чыгіру было прад`яўлена 19 лютага. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы аўтамабіляў, якія разьбіраліся на запчасткі і прадаваліся на аўтарынку (артыкул 205, частка 4 Крымінальнага кодэксу Беларусі). І, хаця абвінавачаньне гэтае яшчэ трэба даказаць сьледству і суду, афіцыйныя СМІ ўжо назвалі Аляксандра Чыгіра злачынцам.

Бацькі абвінавачваемага Аляксандра Чыгіра зьвярнуліся ў суд Першамайскага раёну сталіцы з зыскам на Беларускае тэлебачаньне й яго камэнтатараў Зьміцера Косьціна, Юры Пракопава і Яўгена Новікава. Яны патрабуюць абвергнуць непраўдзівыя зьвесткі пра сям`ю Чыгіроў, якія прагучалі ў шэрагу тэлеперадачаў, і прадаставіць для гэтага эфірны час, роўны таму, на працягу якога гучала гэтая хлусьня.

Юлія Чыгір, напрыклад, упэўнена, што ў гэтай справе яе сын зьяўляецца пацярпелым, ахвярай правакацыі, якую дакладна падрыхтавалі й ажыцьцявілі спэцслужбы для дыскрэдытацыі бацькі-палітыка Міхаіла Чыгіра. "У адной зь першых перадачаў БТ, дзе пацярпелыя апазнавалі свае дэталі, фігурыравалі апэратыўныя здымкі КДБ Рэспублікі Беларусь, аператары якога "выпадкова" апынуліся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Ды й не ўваходзіць у кампэтэнцыю КДБ расьсьледаваньне аўтамабільных крадзяжоў", - сказала Юлія Чыгір.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: