Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Амэрыканскі амбасадар пасьля шматмесячнага чаканьня ўручае граматы Лукашэнку 11:05, 22/02/2001
Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак уручыць 22 лютага свае даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Пауза з уручэньнем, якая расьцягнулася па віне беларускіх уладаў на чатыры месяцы, скончылася. Кіраўнік дыпляматычнай місіі Злучаных Штатаў Амэрыкі прыехаў ў Менск у кастрычніку 2000 года. І хутка ўручыў копіі даверчых граматаў мінуламу главе зьнешнепалітычнага ведамства Уралу Латыпаву. Ліхтургі перасьледавалі Козака ўвесь гэты час.
Спачатку рэзкую рэакцыю ўладаў выклікала першае інтэрв`ю Козака, дадзенае ім незалежнай газэце "Народная воля". У ім амбасадар паведаміў пра пазіцыю ЗША адносна нелігітымнасьці цяперашняга главы дзяржавы. Пасьля ягонае інтэрв`ю Беларускаму тэлебачаньню было зьнятае з эфіру. Кіраўніцтва знайшло простае тлумачэньне - творчая няўдача журналіста, які размаўляў з Майклам Козакам. Не атрымаў глава амэрыканскай місіі і запрашэньне ад прэзыдэнта рэспублікі на штогадовы традыцыйны прыём у гонар сьвяткаваньня Ражджаства.
Па неафіцыйнай інфармацыі, сёньня перад амбасадарам ЗША свае даверчыя граматы ўручыць і новы іракскі амбасадар. У прэзыдэнцкім графіку сустрэча зь ім прадугледжана на гадзіну раней. Улічваючы гнеўную рэакцыю беларускага МЗС на бамбёжку іракскай сталіцы, у такой перавазе няма нічога дзіўнага. Аднак і амбасадар Іраку апынуўся не ў лепшай сытуацыі. "Яшчэ не вядома, хто пастаўлены ў больш непрыемнае становішча.Вядома, больш выкарыстоўваюць амбасадара Ірака, каб дасадзіць амбасадару ЗША. У адносінах да Іраку гэта таксама не вельмі сяброўскі крок" - адзначыў міжнародны каардынатар Хартыі`97 Андрэй Саньнікаў у інтэрв`ю "БДГ".
Па словах Андрэя Саньнікава, дыпляматычны пратакол сапраўды не прадугледжвае чарговасьць уручэньня даверчых граматаў, пры ўмове, што ўручэньне адбываецца ў адзін дзень. "Іншая справа, што дзяржава можа маніпуляваць такімі рэчамі, каб выказаць свае адносіны да амбасадара і краіне, якую ён прадстаўляе. І ў дадзеным выпадку гэта было зроблена, вядома, наўмысна. У выніку атрымаўся не вельмі сяброўскі крок", - лічыць Андрэй Саньнікаў.