Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На Брестчыне народу задаўжалі ўжо больш за паўмільярды 11:07, 22/02/2001
Старшыня Брэсцкага аблвыканкаму Васіль Далгалёў аб`явіў вымову двум сваім намесьнікам - Уладзімеру Сьцяпанаву й Васілю Двараніновічу. Падставаю для гэтага паслужылі праблемы з выплатамі заработнай платы. Паводле зьвестак на 16 лютага, даўгі за сьнежань на Брэстчыне склалі 590,5 мільёны рублёў. 102 з 112 запазычыўшых сваім работнікам суб`ектаў гаспадараньня - калгасы і саўгасы.
У ліку атрымаўшых вымовы Уладзімір Сьцяпанаў аказаўся таму, што прызначаны адказным за пагашэньне запазычанасьцяў па зарплаце, а Васіль Двараніновіч курыруе сельскагаспадарчую галіну вобласьці.
Кіраўнік аблвыканкаму прызначыў дату, калі павінны быць зроблены канчатковыя разьлікі за сьнежань, - 23 лютага. У адваротным выпадку да некаторых кіраўнікоў могуць быць прымененыя больш жорсткія захады аж да вызваленьня ад пасады.