Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Бомба тыдня " ад Юры Хашчавацкага
11:09, 22/02/2001

Новы дакументальна-публіцыстычны фільм вядомага беларускага кінарэжысэра Юры Хашчавацкага "Богі сярпа і молата" атрымаў высокую ацэнку ўдзельнікаў прэстыжнага Берлінскага кінафестывалю, які праходзіў 7-18 лютага. У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН рэжысэр паведаміў, што фільм быў зроблены па заказу франка-германскага тэлеканалу ARTE пры ўдзеле польскага боку. Паказ фільма праходзіў 12, 13 і 14 лютага ў праграме маладога кіно "Форум" пры перапоўненых залах, прычым кожны з чатырох паказаў завяршаўся дзвюхгадзіннай дыскусіяй, адзначыў рэжысэр. Паводле ягоных словаў, нямецкія газэты назвалі фільм "бомбай тыдня". Спецыялістамі ЮНЕСКА карціна адабрана на міжнародны фестываль дакументальнага кіно INPUT, які сёлета адбудзецца ў Кейптаўне.

"Вывучыўшы тэму бальшавізму і праваслаўя, я зразумеў, што Руская праваслаўная царква шмат у чым прадвызначыла зьяўленне бальшавізму", - заўважыў Хашчавацкі, гаворачы пра канцэпцыю карціны. Паводле ягоных словаў, і бальшавізму, і праваслаўю ўласьціва вера без разуменьня, а ў сістэме камуністычнай ідэалогіі прысутнічаюць усе элементы рэлігійнай дактрыны. Акрамя таго, як падкрэсліў рэжысёр, Руская праваслаўная царква зьяўлялася носьбітам не веры, а ідэалогіі.

А сёньня прэзыдэнт Беларусі гаворыць аб праваслаўі, як галоўнай рэлігіі, адзначыў Хашчавацкі. Паводле ягоных словаў, нельга пабудаваць ерархію канфесіяў, аднак калі размова дзе не пра рэлігію, а пра ідэалёгію, то з такім сцьвярджэньнем можна пагадзіцца. "Толькі тады неабходна прызнаць, што праваслаўе прынята не як вера, а як дзяржаўная ідэалёгія", - сказаў рэжысэр. Па словах Юры Хашчаацкага , не дарэмна ж кіраўнік дзяржавы назваў сябе "праваслаўным атэістам".

"Раскоша, што выстаўляецца напаказ у праваслаўных цэрквах, павінна прывучыць народ да думкі, што ён можа быць убогім, а яго ўладары - у золаце і гэта як бы бласлаўляе сам Бог, паколькі такое відовішча адбываецца ў храмах", - адзначыў Хашчавацкі. Паводле ягоных слоў, усё гэта вельмі вераломна, калі ўлічыць, што царква заўсёды сцьвярджала, што багацьце й уласнасць зьяўляюцца грахом

"У адрозненьне ад іншых канфесіяў, у Рускай праваслаўнай царквы людзей з пакаленьня ў пакаленьне называлі рабамі божымі, а мы зьдзіўляемся, што ў людзях растаптана пачуцьцё ўласнай годнасьці", - лічыць рэжысэр. Паводле ягоных слоў, уся гісторыя Рускай праваслаўнай царквы сьведчыць аб тым, што яе выкарыстоўвалі як імперскі інструмент. "Пачынаючы з імператара Мікалая I, які адмяніў тайну споведзі, усе ерархі царквы працавалі спачатку з царскай ахранкай, а потым ужо з рознымі структурамі тайнай камуністычнай паліцыі", - сказаў Юры Хашчавацкі. Ва ўсім гэтым ён бачыць глыбокія карані маральнай разбэшчанасьці грамадзтва, у якім царква дазваляе сабе гандаль цыгарэтамі і гарэлкаю.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: