Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьміцер Завацкі вылучаны на прэмію ПА АБСЭ за журналістыку й дэмакратыю 11:11, 22/02/2001
Дэлегацыя Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня прапанавала кандыдатуру Зьміцера Завацкага на атрыманьне прэміі Парляманцкай Асамблеі АБСЭ за журналістыку й дэмакратыю. Гэтую прэмію ў свой час атрымоўвалі Адам Міхнік, Андрэй Бабіцкі і іншыя вядомыя журналісты.
Па словах Анатоля Лябедзькі, кіраўніка дэлегацыі Вярхоўнага савету 13-га скліканьня ў Вене, вылучэньнем Зьміцера Завацкага на прэмію АБСЭ яны хочуць яшчэ раз прыцягнуць увагу сусьветна грамадзкасьці да дзьвюх важных пытаньняў Беларусі: зьнікненьню палітычных апанентаў беларускага рэжыму і свабодзе слова.