Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На пачатку сакавіка найбуйное прамысловае прадпрыемства Віцебску, вытворчае аб`яднаньне "Віцязь", мае намер адзначаць свой 25-гадовы юбілей. Аднак у гэтыя дні на прадпрыемстве не відаць перадсьвяточнай мітусьні - у хуткім часе, гледзячы на ўсё, на "Віцязе" чакаецца скарачэньне значнай колькасьці персаналу. Сёньня "Віцязю" не па сілах утрымліваць шматтысячную армію работнікаў.
Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская ня мае намеру праводзіць масавых акцыяў пратэсту да першамайскіх сьвятаў - заявіў лідар ФПБ Ўладзімер Ганчарык. На ўчарашнім паседжаньні прэзыдыюму кіраўніцтва Фэдэрацыі вызначыла як "несуцяшальныя" вынікі акцыі 14 лютага.
Сярэднемесячны заробак у народнай гаспадарцы Брэсцкай вобласьці за студзень склаў 72 446 рублёў - гэта на 2,8 адсоткі меней, чым у сьнежні мінулага года. Як зазначаюць спэцыялісты, сярэдні заробак у Брэсцкай вобласьці зьяўляецца найменшым у краіне. Абласное кіраўніцтва тлумачыць гэта шэрагам аб`ектыўных і суб`ектыўных прычынаў, і ў прыватнасьці тым, што вобласьць - сельскагаспадарчая.
Сталы камітэт Парляманцкай асамблеі АБСЭ не прыняў 22 февраля в Вене рэкамэндацыі Мандатнай камісіі адносна прадстаўніцтва Беларусі ў ПА АБСЭ. Рашэньне прымалася паводле формулы кансэнсус мінус адзін. Нязгоду з тэкстам рэкамэндацыяў выказалі Расеі і Армэнія. Старшыня ПА АБСЭ Адрыян Севярын спыніў спрэчкі і заявіў, што месца Беларусі будзе пустым.
Група беларускіх анархістаў спаліла 22 лютага свае прыпісныя пасьведчаньні перад будынкам Менскага абласнога ваенкамату. Хлопцы прынялі прысягу, у якой пакляліся ні пры якіх абставінах не служыць у войску. Анархісты выступаюць за альтэрнатыўную службу. У той жа час яны не адмаўляюцца ўзяць у рукі зброю ў выпадку варожага нападу на Беларусь. Акцыя скончылася мірна.
Лукашэнка падпісаў 22 лютага ўказы аб прызначэньні Журавкавай Галіны Анісімаўны - Кіруючым справамі прэзыдэнта РБ, Ганчарэнка Ўладзімера Іванавіча - Міністрам сувязі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады Кіруючага справамі прэзыдэнта, Харужыка Лявонція Звановіча - Міністрам прыродных рэсурсаў і абароны навакольля Рэспублікі Беларусь. Ганчарэнка быў прызначаны на пасаду кіруючага справамі нядаўна. Зараз ён зноў вярнуўся на пасаду міністра сувязі, якую ён займаў да гэтага.
У сьвінаводчай гаспадарцы "Южное" ў паўднёвай Беларусі, пачынаючы з траўня мінулага году, мінмум 25000 жавёлаў загінула ад голаду. Частку тушаў, памерлых ад голаду пайшла на мяса і была збыта людзям, якія нічога не падазравалі. Работнікі калгасу не асьмеліліся прыняць якія-небудзь меры.