|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Галодны падзеж сьвіней у беларускім калгасе 11:01, 23/02/2001, Dagens Nyheter, Швэцыя Работніцы "Южного" такога ніколі не бачылі. Яны жывуць ля калгасу ў вёсцы Вулка Гарадзішчанская і працуюць на гаспадарцы больш за дваццаць гадоў. У траўні 2000 ім паведамілі, што з гэтага часу жывёлаў трэба карміць раз у тры дні. Спачаткі сьвінаркі выказалі свой пратэст, аднак кіраўніцтва засталося непахісным. Грошаў на набыцьцё корма не хапіла, але паколькі пляну па адкорму ніхто не адмяняў, выхад, па словах кіраўніцтва, быў толькі адзін. "Сьвіньні літаральна крычалі ад голаду. Ды так, што сэрца разрывалася, - распавядае адна жанчына, - Цяжка было прыходзіць уранку на працу. Жывёлы падпрыгвалі ў паветра ў адчайных спробах атрымаць корм". Напачатку ёй было нялёгка падыходзіць да стойлаў. Потым звыклася… Кіраўніцтва калгасу па-ранейшаму казала, што грошай няма. Прыязжалі камісіі з Пінску, Брэста й Менску. І кожны раз жанчыны спадзяваліся, што штосьці зьменецца. Яны суцяшалі сябе тым, што новы старшыня, Іван Званавіч Гарбаноў, вырашыць праблему, але ён навучаўся ў Менску і зьяўляўся на гаспадарцы толькі па выходных. Позна вечарам мы сядзім у пакоі, дзе адна з жанчынаў, схіліўшы галаву, распавядае пра тое, як свіньні пачалі падаць ад голаду. Гэтай жанчыне засталося няшмат да пенсіі, але яна адмаўляеццца назваць сваё імя - баіцца наступстваў: "Трактар, які вывозіў трупы сьвіней у мінулым летку, ледзь спраўляўся з працаю. Кожны дзень вывозілі штук па пяцьсот дакладна". Нейкі час знаходзілі выхад у тым, што тушы варылі й скармлівалі яшчэ жывым жывёлам. "Аднак да Калядаў скончылася паліва, а зь ім і гэтая спроба захаваць хоць які-небудзь статак". Калгас, што знаходзіцца за 20 кілямэтраў на ўсход ад гораду Пінска, меў да здыхаты прыкладна 30 000 сьвіней. На сёньня засталося каля 6 000. Падзеж згадваецца ў справаздачы гарадзкога Статыстычнага ўпраўленьня па Пінскай вобласьці. Дзяржаўная газэта "Палеская праўда" апублікавала 14 лютага гэтага года вялікі статыстычны матар`ял, зь якога відаць, што напрацягу 2000-га года статак сьвіней скараціўся на 31 252 штукі. Большасьць зь іх прыходзіцца на гаспадарку "Паўднёвая". Згодна Статыстычнаму ўпраўленьню, у 2000-м годзе пагалоўе сьвіней скарацілася на 54%. Пагалоўе кароў - на 3%, кур - на 39%. Дадзеныя аб прычынах рэзкага скарачэньня ў птушкаводзтве адсутнічаюць. Галодны падзеж быў не апошнім шокам для жыхароў вёскі Вулка. Калі стала зразумела, што калгас ня здольны справіцца з захаваньнем пагалоўя, работнікі фермы прапанавалі выкупіць жывёлаў. Тут трэба адзначыць, што работнікі маюць магчымасьці набываць 6 кг. сьвініны ў месяц на ільготных умовах. Аднак набыць жывых сьвіней ім не дазволілі. вытворчы працэс - перш за ўсё. Трупы жывёлаў звальваліся недалёка ад калгасу, ля кукурузнага поля і не заўсёды нават засыпаліся зямлёюю. Летам жыхарам вёскі раптам прапанавалі сьвініну па вельмі нізкіх коштах. Калі людзі проста зразумелі, што гэта за сьвініна, яны прагналі гандляроў. Адзін мужчына, які працаваў раней у зачыненай зараз малочнай гаспадарцы, распавядае пра тое, як ён бачыў летам групу людзей, якая займалася сьвінымі тушамі. Чалавек дзесяць, тры дзяўчыны, разьмесьціліся за сто метраў ад фермы, на ўзгорку леса. Апавядальнік рашуча вядзе мяне праз засьнежанае кукурузнае поле да таго месца, дзе гэтыя людзі бралі мяса. Таксама, як і вясковыя жанчыны, ён адмаўляецца называць сваё імя ці здымацца. "Я думаў пайсьці на "Варяг" і распавесьці ўсё, - кажа ён, - ды не пайшоў". "Варяг" - гэта прыватны тэлевізійны канал, які вяшчае на Пінскую вобласьць. У сярэдзіне 90-х канал, што ўзьнік пры падтрымцы Фонду Сораса, пачаў перадаваць навіны. Аднак у студзені гэтага года пяць супрацоўнікаў "Варага" былі звольненыя, а інфармацыйнае вяшчаньне спынена. На тое, што якое-небудзь з дзяржаўных СМІ распавяло б гэтакую гісторыю, чалавек не спадзяецца. У рэгіёне няма ніводнай незалежнай газэты. Тыя, хто спрабуе стварыць такія, не атрымоўваюць ліцэнзіі на выдавецкую дзенасьць. Страх перад уладамі сядзіць вельмі глыбака. Звальненьне з адзінага на акругу працоўнага месца, пазбаўленьне пенсіі ці праблемы са школай для дзяцей, лічацца звычайнымі наступствамі супрацьстаяньня начальству. Сытуацыя на вёсцы Вулка можа быць апісана як стрыманая галеча. Можна, напэўна, назваць гэта вясковай ідыліяй з прыгожымі драўлянымі дамамі, калі б не інфармацыя аб беспрацоўі, зачыненым, папулярным у мінулым, спартовым клюбе й п`янстве. Людзі выжываюць, дзякуючы асабістым гаспадаркам і арэндзе паўгектара калгаснай зямлі і складае прыкладна 400-600 шведзкіх кронаў у месяц. Вялікая зграя гракаў узьлятае пры нашым набліжэньні. Вецер з градам над кукурузным полі суцішыўся. З будынку свінавочай фермы далятаюць крыкі жывёлаў. Штук дваццаць сьвіных трупаў, у асноўным парсючкоў відаць у яміне, што знаходзіцца ў ста метрах ад калгасу. Жахлівы пах лунае над гэтым месцам… Падзёж закрануў перш за ўсё парсючкоў ва ўзросьце да трох месяцаў. Малочныя парасяты выжывалі, калі выжывала свінаматка. З траўня 2000-га, колькасьць сьвіней, якая дасягнула ўбойнай вагі ў 90 кг, стала скарачаецца. Галодны пазеж працягваецца і ў гэтым годзе. Да таго ж відавочна, лічаць калгасьнікі, што мяса зь ямы працягвае зьнікаць. Яго прадаюць людзям, якія нічога не падазраюць, пераш за ўсё ў Пінску, горадзе з насельніцтвам больш за 20 000 чалавек. Старшыня, які "павінен быў быць у нядзелю", чамусьцi адсутнiчаў, - паведамляе мне ахоўнік ля галоўнага ўваходу… Марыя Сёдэрберг, рэдактар http://www.vitryssland.nu 21 лютага 2001
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|