Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бітва за месца ў ПА АБСЭ скончылася ўнічыю
11:04, 23/02/2001, Радыё "Свабода"

Сталы камітэт Парляманцкай асамблеі АБСЭ не прыняў 22 февраля в Вене рэкамэндацыі Мандатнай камісіі адносна прадстаўніцтва Беларусі ў ПА АБСЭ. Рашэньне прымалася паводле формулы кансэнсус мінус адзін. Нязгоду з тэкстам рэкамэндацыяў выказалі Расеі і Армэнія. Старшыня ПА АБСЭ Адрыян Севярын спыніў спрэчкі і заявіў, што месца Беларусі будзе пустым.

Фактычна, такая пастанова супадае з галоўнай рэкамэндацыяй Мандатнай камісіі, але не пацьвярджае яе палажэньняў, сярод якіх тэза, што тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня скончыўся.

Сэнс рэкамэндацыя Мандатнай камісіі наступны - улічыць, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі ўвосень не былі дэмакратычныя, а "тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня - апошняга законна абранага заканадаўчага воргану Беларусі - скончыўся ў студзені 2001 году". Рэкамэндавана запрасіць прадстаўнікоў і Вярхоўнага Савету, і "палаты прадстаўнікоў" на штогадовую сэсію ў Парыжы, каб яны выступілі перад асамблеяй у пытаньні дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі.

Як толькі тэкст рэкамэндацыяў быў раздадзены, старшыня ПА Адрыян Севярын узяў слова і заявіў, што ў гэтым пытаньні павінен быць кансэнсус.

Пасьля невялічкай прамовы Севярын яшчэ раз сказаў, што фактам ёсьць неабходнасьць кансэнсусу ў пытаньні прыняцьця рэкамэндацыяў мандатнай камісіі, а пасьля перадаў слова яе кіраўніку - старшыні швэдзкай дэлегацыі Тоні Цінзгарт. Яна паведаміла, што рашэньне прымалася вельмі цяжка, зразумела, што яно не задавальняе цалкам усе зацікаўленыя бакі.

Радыё "Свабода" стала вядома, што вырашальным быў голас бэльгійца Чарльза Янсэнса, каб прапанова Герта Вайскірхэна (замарозіць пытаньне наагул) не прайшла.

Мандатная камісія заклікала падтрымаць рэкамэндацыі як вынік шматгадзінных напружаных перамоваў. Адразу супраць выступіў віцэ-прэзыдэнт ПА АБСЭ, кіраўнік расейскай дэлегацыі Генадзь Селязьнёў, які заявіў, што не абавязкі Парлямэнцкай асамблеі ацэньваць дэмакратычнасьць краіны і пэрсанальныя якасьці кіраўніка дзяржавы і абурыўся, што трэба супрацоўнічаць зь Вярхоўным Саветам, сказаўшы: "Як можна супрацоўнічаць з тым, каго няма?" Селязьнёва падтрымала Елена Мізуліна і дадала, што ў "палаце прадстаўнікоў" працуюць апазыцыянэры - Вольга Абрамава і Ўладзімер Навасяд. Зранку, выступаючы на паседжаньні мандатнай камісіі, Абрамава і Навасяд сябе назвалі нармальнай апазыцыяй, а іншых - радыкальнай.

Расею падтрымала Армэнія. Адрыян Севярын настолькі разгубіўся, што сказаў: "Мы былі перакананыя ў кансэнсусе. Калі ж наш ворган ня можа паразумецца, месца Беларусі будзе пустым". І на гэтым спыніў дыскусію.

Удзельнікі сёньняшняй сустрэчы па-рознаму камэнтуюць выказваньні спадара Севярына, але ўсе сыходзяцца на тым, што вырашальнай будзе сэсія ПА АБСЭ ў Парыжы ўлетку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: