Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да 1 траўня прафсоюзных акцыяў у краіне ня будзе 11:06, 23/02/2001
Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларуская ня мае намеру праводзіць масавых акцыяў пратэсту да першамайскіх сьвятаў - заявіў лідар ФПБ Ўладзімер Ганчарык. На ўчарашнім паседжаньні прэзыдыюму кіраўніцтва Фэдэрацыі вызначыла як "несуцяшальныя" вынікі акцыі 14 лютага.
"Мітынг праходзіў на тле жорсткага ціску ўладаў, што моцна паўплывала на колькасьць ўдзельнікаў" - заявіў кіраўнік ФПБ, адзначыўшы, аднак, і недапрацоўкі некаторых прафсаюзных актывістаў у часе падрыхтоўкі, асобныя зь якіх увогуле "сьвядома сабатавалі акцыю".
Тым ня менш, Уладзімер Ганчарык падкрэсьліў: акцыя пратэсту ўпершыню знайшла гэткую шырокую падтрымку сярод прафсаюзаў іншых краінаў сьвету. Паводле ягоных словаў, больш за 80 міжнародных арганізацыяў выказалі салідарнасьць з патрабаваньнямі ФПБ