Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Толькі на нашым сайце: урыўкі з Дакляду дзярждэпартаменту ЗША па правох чалавека ў частцы, што датычыць Беларусі
11:11, 26/02/2001


 ПАЛIТЫКА 

Майкл Козак запэўнівае аб прызнаньні Вярхоўнага савету 13 скліканьня
11:10, 26/02/2001

Злучаныя Штаты Амэрыкі працягваюць прызнаваць Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня легітымным беларускім парлямантам, заявіў у інтэрв`ю беларускай службе Радыё Свабода 23 лютага Надвычайны і Паўнамоцны Амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак, які напярэдадні ўручыў Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы. Паводле словаў амбасадара, нават калі тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета падыйшоў да канца ён лічыцца легітымным, "пакуль яго месца не зойме парлямант, абраны ў рамках Канстытуцыі".

Пры сёньняшнім становішчы справаў у 2010 годзе беларусаў застанецца толькі 8 мільёнаў
11:09, 26/02/2001

У 2010 годзе насельніцтва Беларусі паменьшыцца прыкладна на 2 мільёны і складзе каля 8 мільёнаў чалавек - такі прагноз зрабілі спэцыялісты Цэнтру сацыяльных праблемаў Інстытуту сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі.

26 лютага- дзень публікацыі штогадовага дакляду Дзярждэпартамэнту ЗША пра правы чалавека ў сьвеце
11:08, 26/02/2001

Чарговы штогадовы даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША ў справе правоў чалавека будзе апублікаваны сёньня. Як і ў апошнія некалькі гадоў, значнае месца ў ім прысьвечанае парушэньням правоў чалавека ў Беларусі. Першы дакляд па правох чалавека быў прадастаўлены ў 1976 годзе. Дакляд ахопліваў тады 82 краіны. Дакляд за мінулы год ахоплівае ўжо 194 краіны.

Суд па справе Бандажэўскага працягваецца ў Гомлі
11:07, 26/02/2001, "Рабочий"

Судовы працэс над былым рэктарам Гомельскага медычнага інстытуту прафесарам Юры Бандажэўскім і іншымі абвінавачанымі ў хабарніцтве супрацоўнікамі гэтага ВУЗу працягваецца 26 лютага ў Гомлі пасьля амаль тыднёвага перапынку.

У Беларусі адна з самых жорсткіх сыстэмаў нагляду за замежнікамі
11:06, 26/02/2001

"Беларусь - краіна невядомая" - артыкул пад такой назвай апублікаваны 25 лютага ў славацкім штотыднёвіку "Дамінофорум". Яго аўтары - двое маладых журналістаў, якія нядаўна наведалі Беларусь. Яны, у прыватнасьці, адзначаюць, што Беларусь мае адну з самых жорсткіх сыстэм нагляду і падліку колькасьці замежнікаў на сваёй тэрыторыі.

Генэрал Казлоўскі таксама пойдзе ў прэзыдэнты
11:05, 26/02/2001

23 лютага першы міністар абароны Рэспублікі Беларусь генэрал-палкоўнік запасу Павел Казлоўскі аб`явіў пра тое, што ён выставіць сваю кандыдатуру ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах кіраўніка беларускай дзяржавы. Сваё рашэньне ён матываваў тым, што больш не можа мірыцца з існуючым становішчам у беларускай арміі, калі яе патрэбы, патрэбы яе афіцэраў, прапаршчыкаў, ваеннаслужачых кантрактнай службы ігнаруюцца поўнасьцю.

У Бялградзе арыштаваны адзін з найблізкіх паплечнікаў Слабадана Мілошавіча
11:04, 26/02/2001, Лента.Ру

У суботу ў Бялградзе арыштаваны былы начальнік Службы дзяржаўнай бясьпекі Радзе Маркавіч, паведамляе югаслаўсаке радыё. З 1992 Радзе Маркавіч быў найблізкім паплечнікам былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Ён выконваў абавязкі начальніка Службы дзяржбясьпекі да 25 студзеня гэтага года.

У "Дзень абаронцы Айчыны" Лукашэнка ня ўпусьціў шанец патрэсьці кулакамі
11:03, 26/02/2001

"Непростая общественно-политическая обстановка в мире заставляет Белоруссию придавать большое значение вопросам поддержания в боеготовности национальную армию", сказаў Аляксандар Лукашэнка. Сыходзячы з гэтага, Беларусь мае намер і надалей нарошчваць ваеннае супрацоўніцтва з "союзным российским государством", - заявіў ён, - "Мы готовы к сотрудничеству со всеми странами мира. Но к сотрудничеству равноправному. Разговаривать же с нами с позиции силы, языком шантажа и угроз - не позволим никому!"

Расею абвінавачваюць у тым, што яна прадае зброю Іраку і трэніруе іракскіх афіцэраў разьведкі
11:02, 26/02/2001, http://www.presscenter.ru

У Маскве будзе працаваць прадстаўнік Садама Хесэйна, якому прызначана весьці перамовы адносна набыцьця ўзбраеньняў для сыстэмы паветранай абароны Іраку. Садам Хусэйн загадаў істотна пашырыць амбасады Іраку ў Раесі й Беларусі і прызначыў аднаго з высокапастаўленых чыноўнікаў узначаліць новую разьведавацельную структуру ў Маскве, - паведамляе Daily Telegraph. Гэтае прызначэньне трымаецца ў сакрэце, бо гэтаму чалавеку трэба весьці перамовы з Расеяй аб зброі. Брыг Саадзі Мохамед Субхі зьяўляецца бюро, што складаецца з дваццаці чалавек пры амбасадзе паветранай абароны. Ён таксама член правячай партыі Баас і былы афіцэр разьведкі.

Мінздраў падрыхтаваў Указ аб поўнай забароне рэклямы паленьня
11:01, 26/02/2001

Поўная забарона рэклямы, зьвязанай з паленьнем, прадугледжвае праэкт указа прэзыдэнта краіны, які знаходзіцца зараз на разледжаньні ў Савеце міністраў. Як паведаміў 23 лютага журналістам галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра здароўя Андрэй Секач, гэты дакумант прадугледжвае і шэраг іншых жорсткіх мераў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: