Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінздраў падрыхтаваў Указ аб поўнай забароне рэклямы паленьня 11:01, 26/02/2001
Поўная забарона рэклямы, зьвязанай з паленьнем, прадугледжвае праэкт указа прэзыдэнта краіны, які знаходзіцца зараз на разледжаньні ў Савеце міністраў. Як паведаміў 23 лютага журналістам галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра здароўя Андрэй Секач, гэты дакумант прадугледжвае і шэраг іншых жорсткіх мераў.
У прыватнасьці, у праэкце указу гаворыцца аб забароне продажу цыгарэтаў паштучна і бясплатнага распаўсюду іх узораў. Акрамя таго, мяркуецца, што паліць можна будзе толькі ў спэцыяльна адведзеных для гэтага месцах. Больш за ўсё спрэчак выклікала мера, зьвязаная з забаронаю любых мерапрыемстваў і акцыяў, прама або ўскосна зьвязаных з рэклямаю цыгарэтаў ці гандлёвых марак табачных кампаніяў.