Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расею абвінавачваюць у тым, што яна прадае зброю Іраку і трэніруе іракскіх афіцэраў разьведкі 11:02, 26/02/2001, http://www.presscenter.ru
У Маскве будзе працаваць прадстаўнік Садама Хесэйна, якому прызначана весьці перамовы адносна набыцьця ўзбраеньняў для сыстэмы паветранай абароны Іраку. Садам Хусэйн загадаў істотна пашырыць амбасады Іраку ў Раесі й Беларусі і прызначыў аднаго з высокапастаўленых чыноўнікаў узначаліць новую разьведавацельную структуру ў Маскве, - паведамляе Daily Telegraph. Гэтае прызначэньне трымаецца ў сакрэце, бо гэтаму чалавеку трэба весьці перамовы з Расеяй аб зброі. Брыг Саадзі Мохамед Субхі зьяўляецца бюро, што складаецца з дваццаці чалавек пры амбасадзе паветранай абароны. Ён таксама член правячай партыі Баас і былы афіцэр разьведкі.
Адзін з заходніх чыноўнікаў сказаў, што гэта зьяўляецца сур`ёзным адхіленьнем ад нормы: "Звычайна яны прызначаюць ваенных нізкага рангу. Тое, што ён спэцыяліст па паветранай абароне, даказвае, што ў гэтай галіне актыўна вядуцца перамовы з Масквой".
У мінулым годзе Telegraph ужо паведамляла пра тое, што Масква падпісала зьдзелку больш чым на 100 мільёнаў даляраў на разьвіцьцё іракскай сястэмы паветранай абароны ў абход эмбарга ААН.
Газэта такса піша, што іракская апазыцыя заяўляе пра кантрабандны ўвоз у Расею праз Іран радараў і ракетнага абсталяваньня і пра тое, што прадстаўнікі Масквы праводзяць навучаньне іракцаў па карыстаньню гэтым абсталяваньнем і па вядзеньні разьведвальнай дзейнасьці. Прадстаўнікі заходняй разьведкі, - піша Telegraph, расцэньваюць гэта як сьведчаньне таго, што іракцаў трэнеруюць былыя афіцэры КДБ.